Сочинение на белорусском языке про внешность человека

Кожны чалавек у свеце думае, што яго мама самая прыгожая. Дзяўчынкі хочуць быць падобнымі да сваіх мам, хлопчыкі мараць аб такой прыгожай жонцы.

Я не выключэнне. Мая мама таксама самая прыгожая.

Маёй маме сорак гадоў, але выглядае яна значна маладзей, таму што яна вельмі стройная і сочыць за сабой. У яе падцягнутая скура, зусім мала маршчын. Сівізну яна хавае фарбай.

Валасы ў мамы пафарбаваныя ў каштанавы колер. Яны ў яе хвалістыя і непаслухмяныя, вельмі густыя, даўжынёй да плячэй. Мама марнуе шмат часу штодня, каб скласці свае валасы ў прыгожую прычоску. Але яно таго варта: яе валасам ўсе зайздросцяць.

Твар у мамы сімпатычны. Самае прыгожае ў ім — гэта вочы. Яны ў яе блакітныя і бяздонныя, нібы азёры. Вочы яе абрамляюць густыя чорныя вейкі, якія з’яўляюцца прадметам маёй ціхай зайздрасці.

Вусны ў мамы пульхныя і ружовыя. Ёй яны здаюцца залішне бледнымі, і яна фарбуе іх ярка-чырвонай памадай. Мне здаецца, ёй вельмі пасуе.

У мамы зграбныя рукі з доўгімі пальцамі. Па яе руках адразу відаць, што калісьці яна грала на раялі. У яе сапраўдныя рукі музыканта. На пазногцях ў мамы заўсёды акуратны манікюр. Яна лічыць, што стан пазногцяў чалавека можа расказаць пра іх гаспадара вельмі многае.

У мамы таксама вельмі зграбныя ступні ног. Яна носіць трыццаць пяты памер абутку. Мы часам жартуем, што яна магла б быць галоўнай гераіняй казкі «Папялушка». А яна незадаволеная памерам сваёй ногі, таму што абутак такога памеру можна знайсці толькі ў дзіцячым аддзеле.

Мама ўмее стыльна і дарэчы апранацца. Мяне яна таксама гэтаму навучыла.

Мне яшчэ трэба будзе навучыцца ў сваёй мамы вельмі шмат чаму. Але яна ўжо цяпер для мяне самая прыгожая жанчына ў свеце.

Тема сочинения Моя подруга Елена. У меня есть верная подруга с красивым именем Елена. Она невысокая на рост, кареглазая, чернобровая. На белом лице едва заметные веснушки. Большие карие глаза обрамлены длинными пушистыми ресницами. Из уст никогда не сходит веселая улыбка. Когда она смеется, ее немного курносенький нос смешно сморщивается. Она очень опрятная: платьице на ней выглажено, в портфеле всегда все аккуратно составлено. Елена — искренняя подруга. Между нами никогда нет секретов. Вдвоем мы читаем книжки, ходим в библиотеку, готовим домашние задачи. Когда я болею, она всегда приходит ко мне после уроков, рассказывает о школе, о своих приключениях. Но интереснейшее она рассказывает о новых прочитанных книжках. Тогда в ее глазах вспыхивает какой-либо странный огонек. И хочется слушать ее, слушать без конца. Елена не сторонится работы и, только что придет домой со школы, сразу прибирает в комнате. Я очень люблю свою подругу за ее чуткость, доброжелательность, душевную чистоту.

Мая любімая бабуля ўжо на пенсіі, але яна зусім не выглядае старой. Бабуля носіць кароткую сучасную прычоску. Яе ўласныя валасы ўжо моцна сівыя, таму бабуля фарбуе іх у колер » дзікай вішні . Ён ідзе да яе вялікіх і добрых, карых вачэй і цёмна — каштанавым бровам.

Вочы — гэта самае прыгожае ў бабулінай знешнасці. Яны вялікія, глыбокія і добрыя. Бабуля заўсёды глядзіць ласкава і трохі трывожна, бо яна пастаянна клапоціцца аб нас, сваіх родных.

Мая бабуля сярэдняга росту. Калісьці яна была тоненькай, але з узростам паправілася. Можна сказаць, што цяпер яна сярэдняй паўнаты. Хатнія справы за доўгія гады зрабілі бабуліны рукі моцнымі. Гэтыя рукі ўмеюць усё на свеце, а яшчэ яны добрыя і заўсёды гатовыя прылашчыць.

Апранаецца бабуля вельмі практычна, любіць строгія штановыя касцюмы, пінжакі і кофты з каўняром, туфлі на нізкім абцасе. Адзенне ў бабулі заўсёды прыгожае. Яна любіць стрыманыя колеры : бежавы, пясочны, карычневы, хіба што часам надзене чырвоны швэдар. Бабуля лічыць, што адзенне павінна служыць зручнасці, а не перашкаджаць.

Увогуле, мая бабуля выглядае даволі бадзёра і энергічна. Таму ёй даюць менш гадоў, чым ёсць на самай справе. На яе твары, на жаль, прыкметныя некалькі буйных маршчын, быццам ад усмешак. Аднак гэта толькі ўпрыгожвае маю бабулю , бо гэта азначае тое, што яна любіць ўсміхацца людзям.

Ответ:

Мая матуля сярэдняга росту, не высокі і вельмі стройная, як бярозка. Валасы ў яе рудыя, злёгку хвалістыя і не доўгія — да плячэй. Вочы зялёныя і вялікія. Тата кажа, што ў мамы вочы, як у кошкі. Скура колеру, я б сказаў, кроў з малаком. А на роўным маленькім носіку рассыпаліся вяснушку. Узімку іх не моцна відаць, а вясной, як толькі прыгрэе цёплае сонейка, яны тут як тут. На правай шчацэ ў мамы радзімка. Мама ў нас як сонейка. Што б не здарылася яна ніколі не падае духам і заўсёды стараецца ўсміхацца. А калі мама смяецца, то на шчоках у яе з’яўляюцца ямачкі. Вусны ў мамы тонкія, далікатна ружовага колеру. Калі мама кудысьці збіраецца і наносіць макіяж, яна карыстаецца ярка чырвонай памадай.

ПЕРЕВОД:

Моя мамочка среднего роста, не высокая и очень стройная, как березка. Волосы у нее рыжие, слегка волнистые и не длинные — до плеч. Глаза зеленые и большие. Папа говорит,что у мамы глаза как у кошки. Кожа цвета, я бы сказал, кровь с молоком. А на ровном маленьком носике рассыпались веснушку. Зимой их не сильно видно, а весной, как только пригреет теплое солнышко, они тут как тут. На правой щеке у мамы родинка. Мама у нас как солнышко. Что бы не случилось она никогда не падает духом и всегда старается улыбаться. А когда мама смеется, то на щеках у нее появляются ямочки. Губы у мамы тонкие, нежно розового цвета. Когда мама куда-то собирается и наносит макияж, она пользуется ярко красной помадой.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Сочинение на белорусском языке про белку
  • Сочинение на арабском языке
  • Сочинение на белорусском языке перевод
  • Сочинение на английском языке что я делаю чтобы быть здоровым на английском
  • Сочинение на белорусском языке на тему моя мама

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии