Вбразы Петрака i Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды»
ВОБРАЗЫ ПЕТРАКА I СЦЕПАНІДЫ Ў АПОВЕСЦІ В. БЫКАВА «ЗНАК БЯДЫ»
У аповесці “ Знак бяды “ В. Быкаў піша аб тым, якім цяжкім быў лёс мірных жыхароў у час вайны, а таксама апісвае перыяд масавай калектывізацыі. Пісьменнік перажыў гэтыя трагічныя гады і ведаў, як цяжка быць героем і як лёгка страціць самога сябе, калі трэба зрабіць пакутлівы выбар паміж жыццём і смерцю, барацьбой і здрадніцтвам. Ен паказаў, што многае можна ўбачыць і зразумець толькі праз трагедыю, якая раскрывае такія глыбіні чалавечай душы, да якіх ніякім іншым спосабам нельга дабрацца. У аповесці сама вайна паказана крыху інакш, бо цяпер у цэнтры твора яго галоўнымі героямі сталі не салдаты ці партызаны, а звычайныя мірныя жыхары, якія вымушаны былі ўзяць зброю ў рукі і стаць на абарону Радзімы.
Галоўнымі героямі твора “Знак бяды” з’яўляюцца Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Гэтыя працавітыя людзі ўвесь час жылі ў Яхімаўшчыне: парабкавалі ў пана, потым атрымалі ад новай улады дзве дзесяціны зямлі, уступілі ў калгас. Але шчасця не было. Вялізны крыж, устаноўлены Петраком на надзеле, шчодра палітым потам, сімвалізуе пакуты Петрака і Сцепаніды, іх нялёгкую долю хлебаробаў, надзею на лепшую будучыню. 3 самага маленства гэтыя людзі засвоілі, што жыць трэба сумленна, з сваёй працы. Яны так і жылі, і ўсе так жылі. Але бальшавіцкая ідэалогія перавярнула ўсё з ног на галаву. У той час сумленне для многіх перастала быць галоўнай каштоўнасцю. Ды толькі не для Петрака са Сцепанідай. Была мяжа, якую яны не маглі пераступіць нават пад страхам смерці, — чалавечая годнасць.
Надзей на лепшае жыццё не засталося, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У вёску прыйшлі немцы. Гаспадароў выгналі з хаты, загадалі ўсё прыбраць, усталявалі свае парадкі. Немцы паводзяць сябе як нелюдзі. Салдаты, не шкадуючы, разбураюць усё, што доўгія гады нажывалася кроўю і потам. Гаспадарам гэта, канешне, не падабаецца. І Пятрок, і Сцепаніда не жадаюць мірыцца з такім становішчам, але яны маюць розныя характары, таму і паводзіны іх адрозніваюцца.
Пятрок — ціхі, мяккі, разважлівы, крыху баязлівы чалавек. З прыходам фашысцкай акупацыі ён спачатку выбірае больш лёгкі шлях — шлях прыстасавальніцтва, улагоджвання. Пятрок частуе паліцаяў самагонкай, робіць па загаду немцаў «клазет», возіць пясок на дарогу. Адным словам, ён робіць усё, каб неяк улагодзіць фашыстаў, дагаджае ім сваей паслухмянасцю. Але аднойчы ноччу ў хаце Багацькоў з’явіліся паліцаі. Шукаючы гарэлку, яны збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі. Менавіта гэта ноч «нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола». Гэта быў пераломны момант у жыцці галоўнага героя аповесці. Пятрок прама і адкрыта паўстае супраць фашызму, выказвае паліцаям свае абурэнне, пагарду і нянавісць. Ён ужо не думае аб тым, што яго чакае, ён робіць тое, што дыктуе яму любоў да Радзімы, уся яго істота.
Сцепаніда, жонка Петрака, з’яўляецца больш рашучай, упартай, самаахвярнай жанчынай. З самага першага дня акупацыі яна паўстае супраць фашызму, не жадае мірыцца з новымі парадкамі. Сцепаніда змагаецца за свае жыццё, за жыццё Радзімы так, як можа: хавае газу, пазбавіўшы немцаў святла, кідае ў калодзеж вінтоўку, хавае ў лесе парсючка, каб не дастаўся ворагам. А пасля арышту Петрака яна вырашае змагацца з фашыстамі больш дзейсна, не баючыся нічога і нікога, змагацца да апошняга. Сцепаніда купляе ў Карнілы бомбу, каб знішчыць адноўлены мост. Але ж паліцаі даведаліся пра яе намер, і жанчына, перахаваўшы бомбу, падпаліла хату разам з сабой. Сцепаніда не змагла б паступіць інакш. Яе непераадольная прага пометы, пачуццё справядлівасці і разумение праўды, чалавечнасці зрабілі гэты выбар. Менавіта ў вобразе Сцепаніды В. Быкаў адлюстраваў лепшыя рысы беларускай жанчыны і чалавека ўвогуле.
Сумленнасць, працавітасць, нязломнасць духу, высокая чалавечая годнасць, адданасць Радзіме, самаахвярнасць — усё гэта якасці звычайнага, мірнага жыхара, беларуса. А Пятрок і Сцепаніда Багацькі — гэта тыповыя прадстаўнікі пакалення, якія з асаблівай сілай адчувалі цяжар вайны, яе трагедыйнасць, бесчалавечнасць і несправядлівасць. Яны, нягледзячы ні на што, не страцілі сваей чалавечай годнасці, сумлення, не сталі прыстасаванцамі і здраднікамі, не пашкадавалі для Радзімы самага дарагога, што ў іх было — свайго жыцця.
У вобразах Сцепаніды і Петрака В. Быкаў увекавечыў нацыянальныя тыпы носьбітаў векавой народнай маралі. Гэта помнік неўміручасці чалавечага духу, непадуладнага ніякай грубай сіле. Паводзіны гэтых немаладых ужо людзей — прыклад для ўсіх нас.
Знак бяды — вобразы Петрака і Сцепаніды.
Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету. У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці. Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму. Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу. У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар. На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны… Шмат было гераічнага… Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды»
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды».
Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях.
Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету.
У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці.
Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.
Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу.
У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар.
На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны… Шмат было гераічнага… Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.
Знак бяды. Ідэйны змест. Вобразы Петрака і Сцепаніды
Алесь Адамовіч назваў аповесць «Знак бяды», напісаную ў 1982 г., самай антываеннай з усіх быкаўскіх твораў, бо тут вайна выкрываецца вачыма, ацэнкай тых, каму яна заўсёды здавалася такой дзікай і бесчалавечнай. У адрозненне ад цэнтральных герояў папярэдніх быкаўскіх твораў галоўныя героі аповесці «Знак бяды» Пятрок і Сцепаніда не з’яўляюцца ні салдатамі, ні партызанамі, ні падпольшчыкамі. Але вайна прымушае і іх зрабіць свой выбар. Выпрабаванне герояў сітуацыяй выбару — адметная асаблівасць творчасці Васіля Быкава, верным якой, як і праўдзе жыцця, ён застаецца заўсёды. Перамежаваны паказ сучаснага і мінулага характэрны для творчасці В. Быкава. Гэтым прыёмам дасягаецца глыбокі псіхалагізм твора. Быкаў не мог здрадзіць сабе і няўмольнай ісціне: усё мае свае вытокі, нічога выпадковага не бывае; наперакор жыццю і самым складаным абставінам Чалавек застаецца верным сабе і сваім маральным прынцыпам. Аднак назначэнне рэтраспекцый (зварот у мінулае) у гэтым творы не толькі дзеля матывацыі ўчынкаў герояў і дасягнення псіхалагізму. Па словах Васіля Быкава, «адно з самых недаравальных злачынстваў сталінчшыны — ліквідацыя традыцыйнай хрысціянскай маралі, спрадвечнай сістэмы элементарных жыццёвых правілаў, звычайна не надта паважанага, але нязменнага ў жыцці здаровага сэнсу. Некалі імі ў поўнай меры валодаў народ, цяпер жа не валодае ніхто». Назначэнне рэтраспекцый — паказаць заканамернасць і сувязь паміж звёнамі сталінізму і фашызму ў адным ланцугу бязмерных пакут беларускага народа. Масавы генацыд, разбурэнне гнёздаў, калечанне лёсаў, давядзенне людзей да адчаю, крах веры, ідэалаў… Разрываюцца самыя моцныя сувязі паміж людзьмі— кроўныя, роднасныя. Жаніх, вымушаны «раскулачваць» нявесту, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам. Але самае страшнае, як зазначае пісьменнік, разбураецца векавая народ ная мараль, ствараюцца абставіны, што правакуюць чала века на выяўленне не самых лепшых яго якасцей, нават «мабілізуюць», рэалізуюць самыя ганебныя. Нават больш — ганебнае заахвочваецца, a бар’ераў для «мярзотнасцей» ужо не існуе, яны знішчаны. Даносы Каландзёнка каштавалі адным жыцця, а другім — страты веры ў справядлівасць. Гэты «ні мужык ні баба», няшчасны, у многім абдзелены прыродай чалавек, адчуў, што прыйшоў яго зорны час, калі настала панаванне такіх, як ён. Ён стаў героем, яго цяпер ухваляюць за брудныя справы, а яго даносы — друкуюць. Не без яго дапамогі чарговай ахвярай калектывізацыі стала сям’я Ладзіміра Багацькі. Сумленным змагаром за новае жыццё, якое, верылася, будзе светлым, шчаслівым, быў старшыня калгаса Лявон Багацька, але і яго знішчыла рэпрэсіўная машына… Багацькі, а такі трагічны лес! Васіль Быкаў у аповесці «Знак бяды» некалькі разоў акцэнтуе ўвагу чытача на «гаваркім» прозвішчы сваіх герояў. Да прыкладу, калі Пятрок, адказваючы на пытанне Чарвякова, упершыню адчуў няёмкасць за сваё прозвішча: «так недарэчна прагучала яно на гэтым хуцавым … падворку». Аўтарская дэталь («у Выселках палова вёскі былі Багацькі, а другая палова Недасекі, Гужы і сям’я Ганчарыкаў») у сітуацыі раскулачвання Ладзіміра Багацькі набывае сімволіка-трагічнае гучанне. Тая праўда, тая трагедыя, якую зведаў і сам пісьменнік яшчэ ў дзяцінстве, засталася і знайшла сваё хвалюючае мастацкае ўвасабленне ў аповесці. Так успамінае Васіль Быкаў сваё, як ён сам вызначыў, «нешчаслівае дзяцінства»:»Раптам заплача маці. Такога ніколі не было, калі нешта там здаралася ў яе з бацькам, яна проста маўчала. А тут — наўзрыд, давячыся слязьмі, плача. Я, помню, прачнуўся, падхапіўся. Аказваецца, учора арганізаваліся ў калгас і сёння, значыць, раніцай прыехалі і з засекаў, з кадушак у пуньцы забралі ўсё насенне. А гэта якраз час сеяць. I чым дзяцей карміць, і што самой есці? Ну вось з гэтага пачалося. Трохі бульбы было, мяшалі з травой. I такое харчаванне працягвалася шмат гадоў. Зямля благая, ураджаі дрэнныя. Бацька ж з маці працавалі штодня. А прыносяць паўмяшка. Гэта ўсё, што за год зарабіў. А яшчэ і пастаўкі, падаткі з прысядзібнага агарода…» Наогул, жыццёвая аснова аповесцей (прыгадаем, што правобразамі Петрака і Сцепаніды з’явіліся бацькі пісьменніка) — яшчэ адна асаблівасць творчасці Васіля Быкава. Аднак было б вельмі спрошчана і павярхоўна ўсведамляць назначэнне гэтых галоўных вобразаў толькі ў сцвярджэнні трагізму вайны і яе ўсенароднасці. Гэтая аповесць да ўсяго, бадай, самая філасофская. I філасофія твора выяўляецца не толькі рэалістычнымі сродкамі, але найперш праз умоўнасці, знакі, сімвалы, што і вылучае гэты твор з усёй творчасці Васіля Быкава як самы дасканалы і высокамастацкі не толькі па змесце, але і па форме. Адзін з крытэрыяў мастацкай вартасці любога твора вычарпальна сфармуляваны Гі дэ Мапасанам: «Геніяльным з’яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасова ўяўляе сабой сімвал і дакладнае выражэнне рэчаіснасці». Аповесць «Знак бяды» ў поўнай меры адпавядае гэтаму крытэрыю. У аповесці мноства ўмоўнасцей і сімвалаў. Скрыпка Петрака — сімвал таленавітасці беларускага народа. Хата Петрака і Сцепаніды — сімвал Беларусі. Іх калодзеж — сімвал невычэрпнай сілы народа. Крыж на Петраковай Галгофе — увасабленне веры, якая здольна дапамагчы чалавеку застацца Чалавекам нават у абставінах, якія мацней за яго… А сама Галгофа— сімвал зямелькі-карміцелькі, якая для герояў — гэта як Радзіма, як маці. Ёй не здраджваюць, нават калі яна няўдаліца ці пакутніца. Адна дарога ў чалавека — несці свой крыж да канца, раздзяліць з маці-карміцелькай яе лёс. Маці-прырода і сын-чалавек — неаддзельныя. Бомба — сімвал стоенага народнага гневу, усенароднай барацьбы. «Бомба чакала сваёй пары…» Палаючы дом Сцепаніды і Петрака — таксама сімвал. Не пастка, а непрыступная крэпасць, помнік чалавеку, які змагаецца з абставінамі да апошняга і перамагае ў гэтай барацьбе, бо перамога заўсёды вызначаецца сілай духу. Мноства ў творы і непасрэдных знакаў-вешчуноў бяды. Мёртвая птушка — народны знак-вяшчун усіх пакутніцкіх віхураў, што пранясуцца над гэтым полем, так шчодра палітым чалавечым потам. Спілаваны камсамольцамі крыж — знак парушанай, адрынутай веры, якая і дапамагала нашым героям вытрымаць усе нягоды і выпрабаванні. А парушана вера — і, як сказаў Купала, чорт «загаціў пекла да варотаў», загаціў, заўважым гэта, задоўга да той навалы, імя якой — карычневая чума. Тайфунамі пранясуцца над гэтым полем і сталіншчына, і фашызм. I яшчэ трэба падумаць, які ж з тайфунаў страшнейшы. Асаблівасць быкаўскіх сімвалаў, што яны народныя, бо ўвасабляюць векавую народную мараль. Знак бяды — не паспець аддаць пазычаныя грошы чалавеку пры яго жыцці. У тым, што Пятрок не паспеў аддаць Чарвякову грошы, не яго віна, а бяда, трагедыя. Але ж колькі народнай мудрасці і перасцярогі ўсім нам і ў гэтай прыкмеце знаку: усяму свой час. Паспей зрабіць дабро бліжняму, пакуль яму гэта яшчэ патрэбна. Спазніцца з добрай справай — паспрыяць злу. Знакаў бяды ў творы вельмі многа, але ў загаловак вынесены нейкі адзін. Які ж са знакаў пісьменнік лічыць самым страшным, самым гранічным знакам бяды? Ключ разгадкі сэнсу назвы твора — ва ўсведамленні ідэі і філасофіі галоўных вобразаў. Пятрок і Сцепаніда — носьбіты векавой народнай (а сам Васіль Быкаў падкрэслі ў: хрысціянскай!) маралі і мудрасці, увасабленне самых лепшых, высакародных чалавечых і, заўважым, нацыянальных якасцей. Пятрок і Сцепаніда Багацькі — пісьменніцкі ідэал і выразнікі яго, пісьменніцкага, светапогляду і філасофскай канцэпцыі. Часам заўважаецца павярхоўнае і памылковае «прачытанне» і ўсведамленне галоўных вобразаў як антыподаў: моцная духам, гераічная і бескампрамісная ў сваёй святой барацьбе з нелюдзямі Сцепаніда — і слабы, палахлівы, прагматычны, апантаны прагай выжыць любой цаной Пятрок. Моцныя, выключныя асобы ў выключных абставінах — яшчэ адна асаблівасць творчасці Быкава. Моцнай асобай, на думку некаторых чытачоў, і нават крытыкаў, у творы з’яўляецца толькі Сцепаніда. Літаратуразнавец Дз. Бугаёў у артыкуле «Па законах праўды і чалавечнасці» піша: «Няма ніякіх падстаў супрацьпастаўляць Петрака Сцепанідзе, хоць такія спробы рабіліся ў крытыцы… Гэта не памяшала некаторым даследчыкам папракаць Петрака за тое, што ён нічога не зрабіў для набліжэння перамогі». Як нічога выпадковага не бывае на свеце, так нічога выпадковага няма ў творы такога майстра слова, як Васіль Быкаў. Усё: падтэкст, дэталі, рэтраспекцыі, умоўнасці, імёны і прозвішчы персанажаў — усё працуе на ідэю твора. I Сцепаніда, і Пятрок — Багацькі. У іх усё адно на дваіх: і Галгофа, і крыж, і валёнкі — і лёс. Разлучыла іх толькі смерць. Вобраз Петрака — парадаксальны. Нават некаторыя выявы, як нам здаецца, слабасці, канфармізму — сведчанне яго духоўнай сілы і велічы. Вельмі моцны ў Петраку інстынкт самазахавання, імкненне выжыць у экстрэмальнай сітуацыі, прага і воля да жыцця. Як справядліва зазначае Ян Баршчэўскі, «чалавек, шукаючы паратунку ад смерці, хапаецца за саломінку». Асуджэння варта толькі «хаванне за спіны іншых». А за чые спіны хаваўся Пятрок, цераз каго пераступіў, каго падаслаў пад ногі, ратуючыся ад смерці? Усе мы на грэшнай зямлі жывём, на ёй нават святыя — грэшнікі. Юнацкі максімалізм адмаўляе зямное і «грэшнае» ў святых. Адвечнае, мудрае — народнае «можа як абыдзецца, калі з імі па-добраму» — успрымаецца як згодніцкае «абы было ціха». Гэты вобраз як ніякі іншы ў творчасці Васіля Быкава патрабуе ад нас здольнасці ўбачыць незвычайнае ў звычайным, сілу — у слабасці, узвышанае — у зямным, радасць — у смутку… «Слабы» Пятрок заўсёды дапамагаў моцнай Сцепанідзе, калі яе сіла аказвалася слабай перад сілай абставін. Прыгадаем, як не змагла яна паехаць у Мінск да Чарвякова, каб выратаваць Лявона Багацьку, —паслала Петрака. I той паехаў, хоць гэта патрабавала ад яго і фізічных, і маральных высілкаў. Паехаў, бо разумеў, што жыць хочацца не толькі яму… Прыгадаем, як каршуном узвіўся ён, як кінуўся ратаваць сваю Сцёпу (Сцепанідай яна была для ўсіх, для яго — Сцёпа, ён жа для ее не Пятрок, а Пётра!), калі тую хацелі расстраляць за хітрыкі з Бабоўкай. Моцная Сцепаніда не раз адступала перад сілай Петрака. I калі не боты, а, далажыўшы пазычаныя грошы, ён купіў… скрыпку. I калі пайшоў тую скрыпку ратаваць: яна ўжо і перажагналася, у думках развітаўшыся з ім навек. Палахлівец? I калі ён, наперакор іх агульнаму жаданню завалодаць Яхімаўшчынай, пасля бяссоннай, пакутлівай ночы разваг і хістанняў катэгарычна адмовіўся: «Не пайду, і ўсё. Не магу я…» I гэта слабы чалавек?! Дык якую ж сілу трэба мець, каб стрымаць сябе, не пераступіць, не даць волю адвечнаму чалавечаму «я!», «мае!», «мне!». Ды яшчэ ў сітуацыі, калі само шчасце плыве табе ў рукі! Сіла незвычайнай моцнай асобы якраз і вызначаецца мяжой, бар’ерам, які яна, асоба, пераступіць не можа. Вызначаецца не тым, што яна можа, а наадварот — чаго не можа. Зноў парадокс! Яго выдатна сфармуляваў Васіль Быкаў, характарызуючы Сцепаніду: «Але яна рэдка калі адмаўлялася ад сваіх намераў, бо часта адмовіцца ад іх ёй патрабавалася больш сілы, чымсьці іх здзейсніць». Сіла незвычайнай, свабодалюбівай асобы вызначаецца яшчэ і яе стаўленнем да чужой свабоды, чужой сілы, найперш — да свабоды блізкіх ёй людзей. Свабодны чалавек ніколі не замахваецца на свабоду іншага, не прыніжае яго. Мы захапляемся свабодалюбствам, пачуццём уласнай годнасці, сілай, мужнасцю Сцепаніды. А каму яна найперш абавязана гэтай свабодай? Пісьменнік падкрэслівае, што знявага «выклікала ў яе абурэнне і нянавісць. Сапраўды, такога з ёй ніколі не здаралася», «ніхто яшчэ не падняў на яе руку — ні бацька на малую, ні потым Пятрок». Надзелены большай жыццёвай мудрасцю, мацнейшым, чым у Сцепаніды, інстынктам самазахавання, Пятрок адразу распазнаў усю заганнасць, нават злачыннасць савецкай улады, якая ўсталёўвалася, якой яны вымушаны былі падпарадкавацца. Здаровы розум Петрака не прымаў таго, што ўсёй душой і сэрцам прыняла Сцепаніда, прагнучы шчасця, верачы ў справядлівасць. Верай і праўдай стала служыць яна гэтай уладзе. Актывістка, стаханаўка — сумленне Выселкаў! I ён не абмяжоўваў яе актыўнасць, бо бярог яе пачуцці, не разбураў тую веру, не адбіраў у яе мару аб шчасці. Чым гэта скончылася, яскрава паказана ў аповесці: пакутніцкую смерць Багацькі прынялі ад рук тых, «кто был ничем», каго выявіла, мабілізавала і паставіла сабе на службу савецкая ўлада. Ці, як у выпадку з Гужам, супрацьпаставіла сабе, падзяліўшы людзей на сваіх і чужых, зрабіўшы іх лютымі ворагамі адзін аднаму. Якая ўлада — такія і слугі… Пятрок і Сцепаніда — нацыянальныя тыпы. Гэта ў ментальнасці нашага народа — жыць з працы рук сваіх, потам і мазалямі здабываць кавалак хлеба. «Зямля — аснова ўсёй айчыне», зямля — карміцелька. Колькі разоў ты ёй паклонішся, столькі разоў ты — Чалавек. Усе жыццёвыя прынцыпы быкаўскіх герояў грунтуюцца на хрысціянскіх запаведзях. Біблейскія рэмінісцэнцыі (пазычанне) на такім узроўні ў аповесці відавочныя і выяўляюць яшчэ адну яе адметнасць. Усе ўчынкі нашых герояў матываваны менавіта выкананнем вечных законаў: нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці іншых. Не будзе шчасця на зямлі чужой, адабранай, праклятай яе гаспадаром. Адабраць, украсці — вялікі грэх. Нельга радавацца, калі побач з табой нехта плача, пакутуе. Сцепанідзе стала сорамна перад панам Адолем за сваю непрытоеную радасць. Чалавек не бязгрэшны, але Сцепаніда пакутуе, дакарае, раскайваецца і гоніць прэч са сваёй душы нявартыя Чалавека страсці і пачуцці. А мы? Ці заўсёды галоўным суддзём у нашых паўсядзённых учынках бывае нам наша сумленне? Ці заўсёды мы так пакутуем, вагаемся, перш чым сказаць, зрабіць, пайсці ці вярнуцца, і рашуча, як Пятрок, сказаць сабе: нельга! Нельга — і ўсё, як бы таго ні хацелася… Яшчэ адзін, бадай, самы забыты ў наш час, прынцып Петрака і Сцепаніды: трэба быць літасцівым нават да свайго ворага, асабліва калі ён павержаны. Нельга здзекавацца з таго, ад каго вызваліўся, а трэба знайсці ў сабе сілу паспагадаць, зразумець пераможанага і зрынутага. Вядома, пан Яхімоўскі не быў Петраку і Сцепанідзе ворагам. I , як гэта нярэдка бывае ў жыцці, халоп наравіць выцяць, «лягнуць» павержанага пана. Такая натура ў хама. Ды толькі не такія Пятрок і Сцепаніда. Ворагам пана Адолю аб’явіла савецкая ўлада, а ворагаў яна знішчаць умела. «Вам сказана: любіце бліжняга свайго і ненавідзьце ворага свайго. А я кажу вам — любіце ворагаў вашых, дабраслоўце ненавіснікаў і праклёншчыкаў вашых, рабіце дабро крыўдзіцелям і ганіцелям вашым…» (з Евангелля). Вельмі па-людску абыходзяцца з панам Адолем яго ўчарашнія батракі. I пахавалі па-хрысціянску. Мабыць, ведалі нашы продкі тое, чаму не вучаць сёння нас: паспагадаць пакутніку, наведаць хворага, пахаваць нябожчыка — справы, якімі ратуюцца нашы душы. Паклапаціцца найперш пра калек і сірот (прыгадаем клопат Сцепаніды пра Янака, смерць якога яна ўсвядоміла таксама як знак вялікай бяды), паспагадаць, дарадзіць, зняць з душы камень, ратаваць другога, нават калі небяспека пагражае самому, — такія Пятрок і Сцепаніда. Трагічна вырашае пісьменнік канфлікт чалавека з нелюдзямі. Сцэны гібелі Петрака і Сцепаніды таксама сімвалічныя. Самыя лепшыя, самыя высакародныя і чыстыя душой гінуць пакутніцкай смерцю ад рук сваіх жа суайчыннікаў. Аповесць «Знак бяды» — не толькі самы антываенны, але і самы нацыянальны з усіх твораў Васіля Быкава. У чым жа гэта нацыянальнае ў творы? Васіль Быкаў у публіцыстычных артыкулах не раз даводзіў, што самая вялікая трагедыя беларускага народа звязана з несупыннымі войнамі, рэпрэсіямі, у выніку якіх вынішчаецца генафонд нацыі, гінуць самыя лепшыя, а значыць, вынішчаецца векавая народная мараль, духоўнасць як найвялікшае багацце нацыі, што вядзе да разрыву повязі вякоў і пакаленняў. «Порвалась связь времен» — і рушацца царствы, сем’і, рушыцца ўсё. Гэтым творам Васіль Быкаў паказаў вытокі і нашых сённяшніх бед і няшчасцяў, нашай бездухоўнасці. З нічога і будзе нішто. Адкуль жа нам быць духоўна багатымі, калі многія Багацькі загінулі… Аднак усведамленне страты не здымае адказнасці чалавека за ўчынкі і стан душы. Многія Багацькі загінулі, але духоўнае багацце і духоўны вопыт засведчаныя ў кнігах. Скарыстанне ці ігнараванне яго цалкам залежыць ад чалавека, яго выбару. Сімвалічныя, знакавыя не толькі гібель Петрака і Сцепаніды, але і тое, ад каго яны сваю смерць прынялі. Сталінізм і фашызм — прычына самай вялікай трагедыі беларускага народа, які не быў гаспадаром на сваёй зямлі, як і Багацькі ў сваёй хаце. Няволя, нясіла… Але ж усё мінаецца, і рабства таксама не бывае вечным. Трагедыя наша ў тым, што Багацькі так і не дачакаліся ўнукаў, не сустрэліся з імі ў гэтым жыцці. I не перадалі ім векавую народную мараль і тыя прынцыпы, па якіх жылі і ад якіх не адступіліся нават пад страхам смерці. I тым гэты знак папераджальны і для ўсіх нас…
Похожие статьи:
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Пайсці і не вярнуцца
Васіль Быкаў → Аблава. Трагедыя Хведара Роўбы і яго сям’і
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Аблава
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Сотнікаў
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Жураўліны крык
Пасля Вялікай Айчыннай вайны галоўнымі тэмамі беларускай літаратуры сталі ваенныя падзеі, пасляваенная вёска. Твор «Знак Бяды» быў напісаны вялікім беларускім пісьменнікам Васілём Уладзіміравічам Быкавым у 1982 годзе, дзе прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і становішчам на фронце. ў беларускай прозе Быкаў падняў праблемы маральнага выбару, свабоды.
Для свайго твора Быкаў абраў вельмі цікавую назву, якая выклікае ў чытача некаторы страх. Мы расшыфроўвае назву як прадвесце чагосьці дрэннага, прыкмету няшчасця, папярэджанне аб трагедыі. Чытаючы кнігу, мы апускаемся ў яе сюжэт, у свет, які стварыў аўтар, і дзе ён умела схаваў усе гэтыя знакі. Знаходзячыся на фоне падзей, яны ствараюць паўнавартасную карціну ўспрымання, дапамагаючы чытачу найлепшым чынам зразумець сутнасць, закладзеную аўтарам.
Самым першым знакам сталі словы Адольфа Яхімоўскага: «На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас». Гэтымі словамі ён, як быццам, пракляў гэтую зямлю, вызначыўшы далейшы шлях яе новых уладальнікаў: Сцепаніду і Петрака. Такім чынам, радасць іх была нядоўгай.
Відавочным знакам бяды стала прымета, на якую аўтар звяртае нашу ўвагу: муж і жонка пры аглядзе поля знайшлі мёртвага жаўранка, што абяцала ім беды і пакуты. Быкаў выкарыстоўвае бытавой фон, каб найлепшым чынам дабудаваць ўсю карціну ў вачах чытача, і знакі бяды тут — галоўныя дэталі , так старанна прадуманыя аўтарам. Так ён паказвае праз смерць каня, што цяжар, взваленная на саміх герояў можа гэтак жа зламаць і іх.
Вярнуўшыся на хутар яны заўважаюць, што Яхімоўскі павесіўся. Смерць чалавека — гэта ўжо непрыемнае і нават дурная падзея. Самагубства іх былога гаспадара накладвае адбітак на далейшае развіццё падзей, пакідаючы пасля сябе адпаведны асадак у душы кожнага.
Галоўных герояў на працягу творы саправаждае мноства дробных няўдач, такіх, як пераварот санак, на якіх везлі сена, маленькі ўраджай і праблемы і гэтак далей. Таксама Петрака і Сцепаніду пераследуюць праблемы са здароуям: Пятрок надарваў спіну, пакуль займаўся гаспадаркай, зламаў ключыцу і правёў 2 месяцы ў шпіталі; Сцепаніда таксама хварэла, мела праблемы з нагой. Здавалася б, гэта звычайныя жыццёвыя клопаты, але ж гэта можна назваць і нешанцаванне, якое зыходзіць ад праклятай зямлі.
Самы яркі сімвал у аповесці — разбурэнне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Гэты крыж Пятрок паставіў на пагорку, каб адвесці беды ад хутара, Ён верыў, што крыж дапаможа. І наколькі дадзены выпадак сімвалічны для таго, што адбываецца: апошнюю надзею Петрака, крыж, знішчаюць. Як быццам сам лёс супраць любой веры ў шчасце. Разбурэнне крыжа паказвае амаральнасць людзей, бязмежжа, якое робіцца вакол, усё гэта — прыкмета катастрофы ў грамадстве, глабальны знак бяды ў жыцці кожнага.
Агульны фон аповесці — шэры і змрочны. Аўтар паказвае нам на гэта: «Надвор’е заўсёды было халоднае, шэрае. Вецер гнаў ірваныя хмары. Сонца паказвалася вельмі рэдка. Амаль тыдзень кожную раніцу на хутар прылятала чорная варона. Яна садзілася на плот і пранізліва крычалі. Накрычаўшыся, птушка сціхала, а пасля ляцела ў гай».
Дурныя прадвесці акружалі герояў паўсюль, нават ва ўласных снах. Сцепаніда бачыла пацука з ненажэрнай зяпай, Пятрок — чарвякоў.
Нават бомбу можна разгледзець як сімвал — сімвал народнага гневу, перамогі дабра над злом.
Самы галоўны сімвал, які завяршае твор – дом, які гарыць — помнік чалавечаму духу і адвазе, унутранай свабодзе і незалежнасці, якую нікому адняць не пад сілу.
«Знак бяды» — гэта помнік сіле, духу, патрыятызму і непакорлівасьці народа.
Свае
і чужыя

мала напамінкаў засталося да нашага часу аб гэтай трагедыі. Але ж наша пакаленне павінна ведаць
пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра ўсе тыя жыццёвыя тяжкасці ваеннага часу. Гэтыя веды – адна з частачак, якія скаладаюць цяперашнюю беларускую
культуру. Кожнаму чалавеку неабходна ведаць, як жылі нашы продкі. Мы павінны
быць удзячнымі ім за тое, што зараз наша краіна вольная. Адным з тых, хто
прыйшоў у літаратуру, жадаючы расказаць пра жахі крывавых гадоў вайны, быў
Васіль Быкаў. Гэтага пісьменніка сапраўды можна назваць лепшым з ўсіх, хто
спрабаваў пісаць пра ваеннае жаццё.
У аповесці “ Знак бяды “ В. Быкаў піша аб тым, якім
цяжкім быў лёс мірных жыхароў у час вайны, а таксама апісвае перыяд масавай
калектывізацыі. Пісьменнік перажыў гэтыя трагічныя гады і ведаў, як цяжка быць
героем і як лёгка страціць самога сябе, калі трэба зрабіць пакутлівы выбар
паміж жыццём і смерцю, барацьбой і здрадніцтвам. В. Быкаў заўсёды імкнуўся
паказаць сапраўдны твар вайны. Героі яго твораў – звычайныя людзі, якія
знаходзяцца ў цяжкім становішчы. Яны
сумленна працуюць, але жывуць бедна. Глаўнымі героямі твора “Знак бяды” з’яўляюцца
Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Гэтыя працавітыя людзі ўвесь час жылі ў Яхімаўшчыне: парабкавалі ў пана,
потым атрымалі ад новай улады дзве дзесяціны зямлі, уступілі ў калгас. Але
шчасця не было. Надзей на лепшае жыццё не засталося, калі пачалася Вялікая
Айчынная вайна. У вёску прыйшлі немцы. Гаспадароў выгналі з хаты, загадалі ўсё
прыбраць, усталявалі свае парадкі. Немцы паводзяць сябе як нелюдзі. Салдаты, не
шкадуючы, разбураюць усё, што доўгія гады нажывалася кроўю і потам. Гаспадарам
гэта, канешне, не падабаецца. І Пятрок, і Сцепаніда не жадаюць мірыцца з такім
становішчам, але яны маюць розныя характары, таму і паводзіны іх адрозніваюцца.
Пятрок спачатку думае, што за іх заступіцца афіцэр. Старык імкнецца не трапляць
немцам на вочы, каб не злаваць іх, радуецца, калі хваляць яго работу. Сцепаніда
злуе на мужа: “ Прыладзіўся… Грае. Можа, яны дзяцей тваіх пазабівалі.” Пятрок
выслужваецца перад захопнікамі, стараецца ім дагадзіць. Але ж і яго можна зразумець.
Ён проста спрабуе такім чынам абараніць сваё жыццё. Пятрок разумее, што яго
учынкі не заўсёды правільныя, але ён робіць іх ад безвыходасці.
У Сцепаніды іншы
настрой. Васіль Быкаў так піша пра сваю гараіню: “Да апошняй сваёй хвіліны яна
не скорыцца ім, бо яна чалавек, а яны звяры. Хай сабе і дужыя”. Хоць і не
вельмі эфектыўнымі метадамі, але ж яна змагаецца супраць несправядлівасці.
Адмаўляецца аддаць усё малако, тады фельдфебель некалькі разоў б’е жанчыну ланцугом.
У наступны раз Сцепаніда выдойвае ўсё малако на зямлю, каб яно не дасталося
чужынцам. Раз’юшаныя немцы забіваюць карову. У душы жанчыны яшчэ з большай
сілай расце пратэст. Яна, не задумваючыся аб уласным лёсе, крадзе ў немцаў
вінтоўку і кідае яе ў калодзеж. Калі паліцаі забіраюць Петрака, Сцепаніда мяняе
свайго парсючка на бомбу. Карніла, з якім адбыўся абмен, дапамагае схаваць яе. Сцепаніда
вырашае падарваць мост…
Паліцаі арыштавалі Карнілу, а потым прыйшлі і за
Сцепанідай. Яна не знайшла іншага выйсця, як падпаліць сваю хату, бо надзеі на
паратунак не засталося. Жанчына загубіла сябе. Яна верыла, што гэта лепш, чым
здацца ворагу. Але схаваная бомба набывае асаблівы сэнс. Гэта сімвал народнай
помсты. Аб гэтым сведчаць апошнія думкі Сцепаніды: “Добрым людзям не трэба
ведаць, дзе бомба, а гэтыя хай шалеюць. І не спяць не ўдзень, ні ўначы – баяцца
да скону”. Сцепаніда, на першы погляд, зрабіла глупства. Але я лічу, што яна
здзейсніла сапраўдны подзвіг – засталася чалавекам.
Адначасова
станоўчымі і адмоўнымі можна назваць Гужа, Каландзёнка і Недасеку. Самы жорсткі
з іх быў Гуж. Ён здзекаваўся з людзей нават дзеля свайго задавальнення. Такім
чынам ён помсціў за раскулачванне бацькі. Каландзёнак у гады
калектывізацыі стараўся дагадзіць, дапамагаў адшукваць «ворагаў»
народа і за паклёпніцтва яго нават ўзнагародзілі ботамі. Калі прыйшлі фашысты,
ён стаў служыць ім так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе.
Не лепшы за іх і
Антось Недасека, які служыць у паліцыі за муку, абутак і вопратку і лічыць, што
ратуе сваю сям’ю, але сам прызнаецца , што па загадзе павесіў бы і роднага
брата.
Такія здрадніцтва
даказваюць, што не кожны чалавек мае дастаткова сіл і смеласці, каб
супрацьстаяць ворагу. Слабы лепш здрадзіць свайму народу і будзе жыць у
дастатку (бо так значна лягчэй), чым стане на шлях барацьбы і
непадпарадкавання. Цяжкасці і небяспека заўсёды з’яўляюцца асноўнымі
перашкодамі для правільнага выбару. Я лічу, што не заслугоўвае павагі той, хто
дзеля сябе самога, дзеля пасады гатовы на здрадніцтва. І нікога не апраўдваюць
нават цяжкія ваенныя гады
.Удых…Крык нованароджанага малога. Ён з’явіўся на святло, і адразу спрабуе абвясціць аб сваім нараджэнні
Цяпер Хатынь — мемарыяльны комплекс (54 км ад Мінска). Гэты мемарыял быў адкрыты ў
Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, змешчаны ў паўночна-усходняй частцы горада Нясвіжа Мінскай вобласці Беларусі.
«Чалавек жыве на зямлі, на сваей зямлі, на сваей малой радзіме. Мы жывем у
У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. І кожны ўлічвае сваю кропку гледжання аб
Парку, які носіць імя выдатнага беларускага паэта, да Другой Сусветнай вайны не было. На
Сочинение: Знак бяды
Кароткі змест:
Аповесць пачынаецца з апісання месца, дзе стаяў хутар. Мала што тут нагадвае былую сядзібу. I на ўсім ляжыць знак няшчасця, знак даўняй бяды.
Сцепаніда, пасвячы карову Бабоўку, убачыла каля разбуранага маста немцаў, яны згружалі бярвенне. Жанчына кінулася на хутар, дзе застаўся муж. Адрамантаваны мост нёс пагрозу з’яўлення чужынцаў на хутары. Пятрок і Сцепаніда прыхоўваюць парсючка. Пятрок спадзяецца, што неяк абыйдзецца («Мы перад імі не вінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык можа, і яны… Не з’ядуць, можа… Каб засцерагчыся ад бяды, трэба паводзіць сябе як мага абачлівей і цішэй…»).
Раніцай Сцепаніда пагнала на пашу Бабоўку. Пятрок нічога не паспеў зрабіць па гаспадарцы, бо прыйшлі Гуж і Каландзёнак, паліцаі. Ён чуў ад людзей, што паліцаі сноўдалі ў вёсцы, па хутарах — усталёўвалі новую ўладу. Гуж запатрабаваў пачастунку, але гарэлкі ў Багацькаў не было і ён дастаў сваю бутэльку. Вярнулася Сцепаніда, «ладзіць яешню» паліцаям яна не стала. Ведаючы жончын характар, Пятрок баяўся, што здарыцца непапраўнае: Сцепаніда раззлуе Гужа і іх арыштуюць.
Гуж загадаў хутка чакаць іх у госці і мець гарэлку, а яшчэ паведаміць пра бандытаў, калі з’явяцца на хутары.
Пасля адыходу паліцаяў Сцепаніда выгаворвае мужу, што ўстроіў частаванне. «Яны абодва з вінтоўкамі, улада іх над людзьмі вялікая, яны ўсё могуць. Але яна іх не баялася, бо не паважала іх», — гаворыць аўтар пра жанчыну.
Праз некалькі дзён на хутары з’явіліся немцы. Чужынцы трымаліся як гаспадары, ні пра што не пытаючыся ў тых людзей, што тут жылі. Багацькам загадалі вызваліць і вымыць хату.
Пад вечар прыехаў афіцэр. Праз нейкі момант фельдфебель паклікаў Петрака. Афіцэр торкнуў пальцам на здымак Сталіна ў газеце, якімі была абклеена хата, і дастаў пісталет. Але выстраліў ён не ў гаспадара хаты, а ў здымак.
Сцепаніду гняце клопат, як засцерагчы ад немцаў «кароўку, парсючка, курачак? Збажыну якую ці бульбу, можа, не возьмуць, нашто ім, але дровы папаляць… А як быць зімой?» Яна прыпазнілася прыгнаць карову, калі немцы былі на працы. Тут жа яны запатрабавалі малака. Сцепаніда цыркнула крыху ў вядро і падала. Фельдфебель загадаў даіць Бабоўку памочніку кухара. Выкрыўшы падман, ён пачаў біць Сцепаніду. На наступны дзень жанчына выдаіла малако на пашы. Усё той жа фельдфебель застрэліў Бабоўку.
«Надзіва сабе самой Сцепаніда не дужа ўбівалася па карове — як ні шкада ёй было Бабоўку, яна адчувала, што рушылася штось непамерна большае і што вялікая небяспека набліжалася да іх ушчыльную. Жанчына вывела з сядзібы парсючка і схавала яго пад вываратнем у барсуковай нары. Дапамагаў ёй нямы Яначка, які пасвіў вясковых кароў. Ноччу Сцепаніда кінула ў студню вінтоўку, забытую ля кухні поварам (»Хай не думаюць; калі ўехалі, дык ім усё можна»).
3-за вінтоўкі на падворку, у істопцы, дзе цяпер жылі гаспадары, усё ператрэслі. Афіцэр загадаў Петраку зрабіць «клазет» і вечарам пахваліў яго за работу. Павесялелы Пятрок рашыўся папрасіць сваю скрыпку, якую, прыбіраючы ў хаце, пашкадаваў выносіць у істопку, каб не сапсавалася. Скрыпку афіцэр аддаў, але перад гэтым гаспадар больш гадзіны іграў, што вельмі раззлавала Сцепаніду.
Раптам пачуліся стрэлы. Немцы забілі Яначку, які прыбег на хутар пра нешта паведаміць Сцепанідзе.
Сцепаніда ўспомніла той дзень, калі Патапка Каландзёнак наказаў, што збіраюць камбед. У вёсцы праходзіў сход за сходам, але людзі не хацелі запісвацца ў калгас. Апошні сход сарваў Гуж. Новік, прадстаўнік акружкома, прапанаваў «раскулачыць Гужова Івана, як кулацкага падпявалу і сабатажніка». Лёс Гужа і яго сям’і вырашыўся адным голасам. За раскулачванне прагаласаваў камсамолец Васіль Ганчарык, устрымацца якому не даў Новік. Сцепаніда і Лявон Багацька галасавалі супраць.
Пятрок рашэнне камбеда не ўхваліў: «- Калі ўжо да такіх дайшла вочарадзь, дык што ж пасля будзе? Каго ж вы праз год-два будзеце раскулачваць?
— А тады, можа, не будзе каго. Усе ў калгас паўступаюць.
— Можа, і паўступаюць. Але як жа з класавай барбой? Класавая ж барба не адмяняецца?»
У той дзень Пятрок, будучы ў горадзе, купіў скрыпку, за што Сцепаніда на яго доўга сварылася, бо дзеці засталіся без абутку.
Сцепаніда ў думках вярнулася ў гады сваёй маладосці, калі толькі пабраліся з Петраком і служылі батракамі ў пана Яхімоўскага. Усплыў у памяці вясновы дзень, калі на хутары з’явілася камісія «экспрапрыіраваць… набытак эксплуататара». З таго, што меў пан Яхімоўскі, ім выдзелілі дзве дзесяціны зямлі, карову і маладую кабылку. Радасць азмрочвалася пакутамі Яхімоўскага. Пятрок адмовіўся ісці ў валвыканком, калі дзялілі зямлю і гаспадарку пана, пайшла Сцепаніда.
Праз нейкі час пан Яхімоўскі павесіўся. Незадоўга перад гэтым Пятрок і Сцепаніда павініліся перад старым гаспадаром хутара, ён крыўды на іх не затаіў, але сказаў: «На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас».
Вясной, уздзіраючы дзірван на пагорку, не вытрымала, пала кабылка. Пятрок і Сцепаніда ўскапалі дзесяціну рыдлёўкамі, пасля чаго Пятрок прывалок на пагорак і паставіў вялікі драўляны крыж, спадзеючыся, што ён «адвядзе праклён ад клятай людзьмі і богам зямлі». Нехта з вяскоўцаў назваў гэта месца Петраковай Галгофай. Але хутка крыж спілавалі вясковыя камсамольцы.
Пасля высылкі Гужа людзі пачалі запісвацца ў калгас. Сцепаніда была ў камісіі па абагульванні. У раённай газеце з’явілася заметка, што «у Слабадскіх Выселках патураюць класаваму ворагу — кулаку». Называліся прозвішчы трох гаспадароў, якія «мелі наёмную сілу» — ім дапамагалі араць, жаць, малаціць. Упаўнаважаныя з раёна і акругі патрабуюць раскулачыць выкрытых селькорам «класавых ворагаў». Сцепаніду гэта страшэнна ўзрушыла і абурыла, яна пачала крычаць на ўпаўнаважаных: «А справядлівасць не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва?.. Нельга, каб свае — сваіх! Ці вы ўжо здурэлі там ад навукі, не бачыце? Гэта ж усе людзі навокал бачаць, а вы…»
Сцепаніда рашыла дабірацца да Полацка, шукаць там справядлівасць. Але па дарозе з хутара яе перастрэў сын раскулачанага Гужа, забраў грошы, хлеб і загадаў вяртацца дамоў, сядзець ціха. Прыехаў з лесу Пятрок, яму таксама пагражаў Зміцер Гуж, хацеў нават забраць каня. На раніцу прыбегла Ладымірава Анютка і зайшлася ад плачу. Стралялі ноччу ва ўпаўнаважанага. Андрэя і Анціпа, братоў Анюткі, арыштавала міліцыя, Гуж уцёк. Сцепаніда зразумела, што цяпер ужо нічога не паправіш, зразумела, каго чакаў Гуж у сасонніку, калі яна бегла ў мястэчка.
У спісе «выкрытыў ворагаў» апынулася сям’я Ладыміра, дачку якога Анютку кахаў міліцыянер, камсамолец Васіль Ганчарык. Раскулачыўшы, выслаўшы нявесту, ён застрэліўся ў сваёй хаце, на вачах трохгадовага браціка Янкі. Хлопчык з таго часу знямеў.
«I вось гэтай ноччу звёўся нешматлікі гаротны род высялкоўскіх Ганчарыкаў. Невялічкае, танклявае цела падлетка ў загорнутай на грудзях кашульцы ляжала пад тынам ля лаўкі».
Немцы пакінулі хутар. I тут жа з’явіліся паліцаі, пагналі Петрака вазіць пясок на дарогу. Назіраць за работай Гуж пакінуў Патапа Каландзёнка. За ўвесь дзень ён не дазволіў старым мужчынам ні прысесці, ні разагнуцца. «Ну і гад! — падумаў Пятрок. — Чаму яго маці не прыдушыла малога? Гэты ж горш за Гужа. 3 тым хоць пасварыцца можна, неяк апраўдацца, а гэты адразу хапаецца за вінтоўку».
Пятрок памяняў скрыпку на змеявік, змайстраваў самагонны апарат. Ён гнаў, схаваўшыся ў рове, самагонку, калі на хутары з’явіліся Гуж, Каландзёнак, Недасека. «Агентура» данесла, на што мяняў стары скрыпку. Не знайшоўшы Петрака, Гуж пакінуў на хутары Недасеку чакаць яго.
Недасека пайшоў у паліцыю з-за брата, Новіка. Служачы немцам, як ён гаварыў, ратаваў тым самым ад голаду шасцёра дзяцей. Сцепаніда пра сябе падумала, што такіх не навучыш, бо далей свайго карыта ім не дадзена бачыць. «Такія ад прыроды сляпыя да маленькага пробліску чалавечнасці, дбаюць толькі аб сабе і апраўдваюцца часам дзецьмі».
Пятрок аддаў Недасеку дзве бутэлькі самагону. Праз нейкі час з’явіўся Каландзёнак — Гуж патрабаваў яшчэ дзве. Багацька дастаў са сховішча адну, зразумеўшы ў гэты момант, што і гарэлка не выйсце — не адкупішся, не ўлагодзіц. Ноччу з’явіліся незнаёмыя паліцаі. Шукаючы гарэлкі, ператрэслі хату, пограб, збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі.
«Гэта ноч пад расстрэлам нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола, ён не ведаў ужо, што рабіць і куды ісці…» 3 недапітай бутэлькай першака ён вяртаўся з рова, калі пачуў на хутары галасы. Там яго ўжо заўважылі і ён адно выкінуў бутэльку ў кусты. Пятрок іх ужо не баяўся, ён толькі хацеў, каб хутчэй усё скончылася, і скончылася тут, на сваім падворку. Але збіўшы старога, звязаўшы рукі, яго на вяроўцы павалаклі ў мястэчка — сам ісці з хутара Пятрок наадрэз адмовіўся. «Ён знік, прапаў з гэтага свету, як і для яго прапалі гэты хутар, роў, Сцепаніда, іхнія дзеці Фенька і Федзя — прапаў цэлы свет».
Былі ў Петрака ў жыцці дзве сустрэчы… На хутар пагрэцца зайшло трое. Як зразумелі гаспадары, нейкія начальнікі. Пачалі распытвацца пра жыццё, пра парадкі ў калгасе. Сцепаніда выказала ўсё, што набалела, Петраку аж сорамна стала за жонку. Старэйшы, з вусікамі, дастаў з кішэні дзесяць рублёў і даў Сцепанідзе — на малако і лякарства хворай дачцы. Збянтэжаная Сцепаніда запытала прозвішча, каму ж доўг аддаваць. Вайсковец, які выходзіў апошнім з хаты, крадком азірнуўся і ціха сказаў: «Таварыш Чарвякоў».
Чарвякоў разгубленаму гаспадару на развітанне пажадаў багатага жыцця, прозвішча яго, Багацька, ён ужо ведаў.
А летам Пятрок выправіўся ў Мінск да Чарвякова. Арыштавалі за «ўрадзіцельства» калгаснага старшыню Лявона. Сцепаніда, не дабіўшыся праўды ні ў мястэчку, ні ў раёне, рашыла ехаць у Мінск да старшыні урада. Але сама ехаць яна не магла, нарывала нага.
Пятрок паўдня хадзіў каля Дома ўрада, не могучы рашыцца зайсці туды, спадзяваўся, можа сустрэне Чарвякова каля будынка. Нарэшце адчыніў дзверы, спытаў у міліцыянера. Міліцыянер сказаў, што Чарвякоў памёр. Дома Пятрок абнадзеіў Сцепаніду, што ліст з подпісамі і грошы аддаў старшыні ўрада. Жонка яму і верыла і не верыла, бо Лявон пасля арышту не вярнуўся.
Сцепаніда чула, як здзекваліся паліцаі над мужам. Ёй было вельмі кепска, моцна балеў правы бок галавы. Круціліся думкі, за што ўзялі Петрака, чым ён не дагадзіў. Жанчына адчула, што яна «перажыла свой лёс. Як і не жыла на гэтым, богам уладкаваным свеце. Усё збіралася, доўгія гады чакала, адкладвала на пасля… Перавярнулі аднаасобніцу, ладзілі калектывізацыю, думалі: зажывём пасля. Але пасля выконвалі пяцігодкі, змагаліся з класавым ворагам — усё ў нястачы, трывогах, калатнечы і неспакоі… Сцепаніда адчувала, што вайну перажыць ёй ужо не пад сілу».
Ноччу ў дзверы нехта пастукаў, назваўся сваім, але яна не адкрыла, пасля пашкадавала, бо на паліцаяў гэта было не падобна. Раніцай яна пайшла да Карнілы. Чула ад паліцаяў, што некаму спатрэбілася неразарваўшаяся бомба. Тады з Петраком яны рашылі, што тут не абышлося без Карнілы, які гроб да сябе ўсё. Сцепаніда купіла бомбу за парсючка. Потым яна пайшла ў мястэчка, спадзеючыся што-небудзь дазнацца пра Петрака. Вартавы, а гэта быў Недасека, турнуў жанчыну ад турэмнай брамкі. Каля камендатуры Сцепаніда ўгледзела настаўніка Свянткоўскага, які быў у немцаў перакладчыкам. Той, асцерагаючыся, узяў у яе перадачу для Петрака і ціха, настойліва шапнуў, каб яна зараз жа ішла адсюль.
Вечарам Карніла прывёз бомбу і яны схавалі яе ў рове. У Сцепаніды з’явілася думка як-небудзь паспрабаваць узармць мост, хоць так адпомсціць, бо тое, што зрабілі з ёю, з Петраком, з хутарам, дараваць яна не магла.
Як толькі пачало днець, Сцепаніда заспяшалася ў мястэчка. Яна ведала, што вярнуўся з лагера сын колішняй яе сяброўкі. Ён быў камандзірам і мог дапамагчы з бомбай. Па дарозе сустрэла Гужа і Каландзёнка, якія вялі арыштаванага Карнілу. Яна кінулася на хутар і, надрываючыся, перахавала бомбу. Па яе прыйшлі ў той жа дзень. Сабака, які пасля смерці Яначкі прыбіўся да Багацькаў, папярэдзіў сваім брэхам Сцепаніду, і яна паспела ўскочыць у істопку, накінуць крук на прабой. Паліцаі маглі застрэліць яе праз дзверы, але Сцепаніда патрэбна была ім жывой.
Сцепаніда дастала пасудзіну з газай — адзінае, што прынёс Пятрок, калі вяскоўцы разбіралі краму — і лінула на дзверы, на сцяну, падпаліла. Дзверы ламаць перасталі. Жанчына шкадавала, што там, у раўку, яе ніхто не бачыў з бомбай, «задарма прападзе яе клопат і спрахне без толку сіла, на якую яна спадзявалася».
Хутар гарэў доўта — усю ноч, дагараў у наступны дзень. Паліцаі нікога не падпускалі і самі трымаліся воддаль — баяліся выбуху.
А бомба на ўзроўку чакала свае пары.
Шлях
да подзвігу Петрака і Сцепаніды
Васіль Уладзіміравіч Быкаў… Пры ўспаміне пра майго
славутага земляка, адразу, чамусьці, шчыміць сэрца. І калі я разважаю, чаму, то
разумею: за ўсе гады школьнага жыцця менавіта гэты пісьменнік ускалыхнуў маю
свядомасць, змяніў погляды на жыццё, надаў адказнасці не толькі маім учынкам,
але і дробным меркаванням.
Фінальным акордам разваг пасля прачытання твораў
аўтара стала неабходнасць усведамлення таго, якую мэту праследаваў пісьменнік,
ствараючы аповесць “Знак бяды”.
Першае маё ўражанне – гэта твор пра вайну. Але чым
глыбей я пранікаў у сутнасць кожнага радка, тым яскравей разумеў, што гэты твор
пра філасофію жыцця ўвогуле, гэта гісторыя самага складанага, што можа быць у
жыцці, – чалавечых узаемаадносін.
Асаблівасць твора ў тым, што яго галоўныя героі не
салдаты і афіцэры, а самыя простыя вясковыя людзі. На іх хутар вайна таксама
завітала, нікога не папярэдзіўшы, не даючы магчымасці па-чалавечы прайсці
жыццёвую дарогу да канца. І здарылася тое, чаго нельга было ніяк абмінуць:
высветлілася, хто Чалавек, а хто – нелюдзь!
Калі разважаць пра насельнікаў хутара, то гаворка пра
пару Петрака і Сцепаніды будзе відавочнай: жылі па-чалавечы (кахалі адзін
аднаго, бераглі, дзетак нарадзілі, гаспадарку клапатліва вялі, стараліся,
працавалі, спалі мала, жылі бедна, усё жыццё шчыравалі), то і памерці не
дазволяць сабе прыніжанымі – не ў сутнасці гэта беларускага чалавека!
Сцепаніда і Пятрок – адно дыханне. Яна яму
за маці – гэта бачна ў кожным моманце твора. Абодва жыццё аддаць гатовы, толькі
б уратаваць ад небяспекі роднага і блізкага чалавека. Але яны па напаўненні
розныя, яны розныя па тых жыццёвых праяўленнях, якія характарызуюць чалавечую
сутнасць.
Пятрок з першага моманту з’яўлення немцаў
думае, чаго ад іх чакаць, на што яны здатныя: “Балючых гэтых пытанняў было
шмат, і, не знайшоўшы адказу на іх, нельга было вызначыць для сябе, як жыць
далей, на што спадзявацца, чым жыць сёння. Але, мабыць, марна было ламаць
галаву і думаць, мабыць, нічога не ўдумаеш, і трэба прымаць тое, што нарыхтаваў
табе лёс”.
Законы жыцця цяпер дыктавала вайна! Пятрок
няспешна хацеў у іх разабрацца. Гэта было складана і вельмі адказна. Таму па
жыцці ён звыкла чакаў самых важных рашэнняў ад жонкі: яна разумней за яго,
байчэй за яго, яна ўсё можа.
А што Сцепаніда?.. “Было
ёй да гаркоты крыўдна ў душы і боязна, і чула яна: магчымасці яе людскага жыцця
ўсё вузелі-змяншаліся. З кожным днём на свеце ўсё горшала, вайна ўчэпістай
лапаю падбіралася ўсё бліжэй, а цяпер дык і зусім улезла ў хату, на самы
покуць, пад абразы. І што было рабіць, апроч як бедаваць, лямантаваць, плакаць?
Але слязьмі ды крывёю і так набрыняла зямля, што з таго шкоды вайне? Тады што ж
– трываць усё
моўчкі, чакаць лепшай часіны? Чула яна сваім сэрцам: за меншай бядой заўжды
дыбае большая, тады заякочаш, але хто паможа?” Жанчына з першага моманту
з’яўлення немцаў на хутары прымае рашэнне дзейнічаць. Яна застаецца вернай
сабе: ніколі не скарацца перад абставінамі і людзьмі, якія нясуць гора і
знішчэнне.
Аповесць – яскравае пасведчанне таго, што тымі, якія
мы ёсць, мы становімся на працягу ўсяго жыцця. Нельга ні на ёту абвінаваціць
Петрака ў трусасці ці маладушнасці. Сам В. Быкаў гэта сцвярджае жыццёвай
дарогай героя і яго рашэннямі ў самыя адказныя моманты: як жонка ні прасіла,
але ён не паехаў у мястэчка афармляць зямлю пана Адольфа, як стралялі ў партрэт
Сталіна, ні на хвіліну не збаяўся, што куля трапіць у яго. А колькі яшчэ было
чалавечнага ў самых адказных момантах! Шлях Петрака да подзвігу – гэта ўсё яго
зямное жыццё Чалавека!
Спепаніда ж звыкла клапацілася пра яго і дзяцей,
заўжды была галоўнай у самыя складаныя моманты, а яшчэ была празмерна дзейснай
(зусім іншай, чым памяркоўны муж!).
На яе вачах здзяйсняліся вялікія чалавечыя грахі перад
Богам (раскулачванне любай і яе сям’і Васілём Ганчарыкам, фабрыкаванне спраў
пры арганізацыі ў роднай вёсцы калгаса, смерць Янкі), яна карыла сябе, што не ў
сілах штосьці змяніць: “…былі хвіліны,
калі яна развітвалася з жыццём і толькі шкадавала, што была занадта баязлівая,
наважылася на дужа нямногае і так мала зрабіла. А і тое, што зрабіла, было
не заўсёды ў лад, атрымлівалася цераз пень-калоду, па-дурному”.
Вайна крывавай ранай адбілася на лёсах
нашых герояў. Яна ўмяшалася ў жыццё і зламала ў ім усё. Але Сцепаніда і Пятрок разважаюць
аб тым, што ў любыя часы ўсё залежыць, найперш, ад людзей: “Гэта ж як спрадвеку шанаваліся ў вёсцы добрыя адносіны паміж
людзьмі, рэдка хто (можа, вырадак толькі) адважваўся на яўнае зло ў адносінах
да суседа, даваў сабе волю судзіцца ці нават сварыцца з такім жа, як сам,
селянінам. Людзі разбэсціліся. Раней
малады не мог дазволіць сабе прайсці міма старэйшага, каб не зняць шапкі, а
цяпер гэтыя во маладыя знімаюць другім галовы разам з шапкамі. І не баяцца
нічога –
ні боскага гневу, ні суда чалавечага. Як быццам так заведзена тут спрадвеку, як
быццам на іхнім баку не толькі сіла, але яшчэ і праўда. А можа, ім і не
патрэбна праўда, даволі крыважэрнае нямецкае сілы? На праўду яны гатовы
пляваць, калі яна будзе ім замінаць у іхнім злачынстве. Аднак праўда ўсё ж ім
замінае, інакш бы яны не азіраліся кожнага разу на немцаў, не залівалі б сваё
сумленне гарэлкай, не хапаліся б за вінтоўку, не пагражалі б рэпрэсіяй ды
нямецкай строгасцю”.
Немагчыма не падумаць над гэтым аўтарскім меркаваннем!
Па сутнасці, людзі павінны ў тым, што сталася з Петраком, менавіта яны давялі да
смерці Сцепаніду.
Напярэдадні свайго самага апошняга
жыццёвага кроку яна яшчэ раз перабірае ўсё з былога, думае пра вясковых
здраднікаў: “Як ні дзіўна, але цяпер яна іх не
баялася, і яна б не сказала ім ніводнага слова, калі б яны звярнуліся да яе. У яе свядомасці яны так і не сталі людзьмі, а засталіся пачварамі,
гаварыць з якімі было для яе абразай”.
Перад смерцю Сцепаніда з цеплынёй успамінае пра мужа: “Колькі
яна натузалася за жыццё з гэтым Петраком ды і насварылася колькі, а во шкада
чалавека, аж хочацца плакаць. Ну што ён зрабіў ім? Каму ў чым перашкодзіў? Калі
і не памог нікому, дык жа такі характар. Але на кепскае ён
не здатны. Быў аж залішне добры па цяперашнім часе, ды і па ранейшым таксама.
Гэткая ўжо натура: хутчэй аддасць, чым возьме. Лягчэй саступіць, чымсі даб’ецца. Не любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха. А без сваркі,
паціху чаго даможашся ў жыцці? Ды ён і не дамагаўся нічога”. Такія розныя і такія паміж сабою блізкія…
Бог даруе кожнаму жыццё, але распараджаецца чалавек ім сам: “Сцепаніда ўпала нічком на старасвецкі земляны дол,
утаптаны за вякі нагамі паноў, шляхты, парабкаў, нагамі Петрака, яе мужа, і яе
дзяцей, і, задыхаючыся ад дымнага смуроду, глядзела на агонь”.
На мой погляд, рашэнне жанчыны пусціць полымем сябе і хутар
– помста за роднага чалавека, за родную зямлю, за Янку, за Анюту, за Феню і
Федзьку, за свой лёс і за ўсё знявечанае нелюдзямі, жаданне пакінуць свет
няскоранай, вольнай, Чалавекам!
Развітваючыся ў школе з В. Быкавым, веру, што яшчэ шмат калі
звярнуся да яго глыбакадумных твораў. Чытайце і вы нашага вялікага земляка! Хай
Васіль Уладзіміравіч стане вашым любімым аўтарам, бо менавіта творы такога
пісьменніка навучаць самаму асноўнаму – пражыць такое малое зямное жыццё,
адведзенае нам Богам, па-чалавечы, набела!
