Сочинение на тему настечка 6 класс

Перейти к контенту

Галоўнай гераіняй аповесці “Насцечка” Кузьмы Чорнага з’яўляецца Насця Закрэўская. Па сваім характары Насця – смелая і рашучая дзяўчына, яна сціплая і акуратная, аптымістычная і бойкая. Насцечка мае доўгія густыя валасы, твар яе прыгожа-белы. Валасы на галаве заколаны грабянцом, заўсёды яны прыбраны.У школу Насцечка хадзіла у адной шарсцянай кофце, з пахаладаннем надвор’я Насця на сваю кофтачку адзявала з бобрыкавым каўняром просценькае ватнее паліто чорнага колеру, якое падвязывала паяском з сукна.

У класе Насцю палюбілі з першага тыдня. І пачалі называць яе Насцечкай. Вучылася Насця Закрэўская вельмі добра, яна сябравала з ўсімі і паважала сваіх аднакласнікаў.

Аднойчы Насцін дзед дужа захварэў і дзяўчынка прыняла на свае маленькія хрупкія плечы ўсе клопаты па дамашняй гаспадарцы. Насцечка гатавала ежу, хадзіла ў краму, паліла печку. Вобраз Насці адпавядаў вобразу дарослай гаспадыні. Хоць ёй часам было і вельмі цяжка, але ніколі дзяўчына не прасіла ў нікога дапамогі, і не скардзілася на усё гэта.

Вельмі любіла Насцечка захапляцца прыгажосцю прыроды, яе маленькае сардэчка адчувала як пераходзіць умеладычную ціхую музыку шум ветру.

Сваю годнасць Насцечка адчувала заўжды і ў любы момант магла пастаяць за сябе.Аднак за такія паводзіны яна абрыла ворага – Сержа.Яму не падабалася тое, што дзяўчынка з любой сітуацыяй спраўляецца сама.

Я лічу Насцю Закрэўскую выдатнай сяброўкай, добрай гаспадыняй і вельмі прыгожай і працавітай дзяўчынай. І не адзін раз Насцечка прыслухоўвалася да слоў сваёй маці, якая казала ёй, што сяброўства можа зрабіць вялікія і суръёзныя справы.Што ў любой жыццёвай сітуацыі без сяброўства чалавеку не абысціся.

Насця — старанная вучаніца, руплівая і працавітая дзяўчынка. Яна хахатушка, але пры гэтым вельмі адказная і сур’ёзная. Яна з вялікай любоўю і павагай ставіцца да дзядулі. Пра яе характар можна дакладна сказаць, што яна добрая, клапатлівая і прамалінейная. Нягледзячы на тое, што яна паскардзілася настаўніцы на Сержа, яна не ябеда. Відавочна, што яна прыязная і вясёлая сяброўка, якой можна давяраць. Няхай яна яшчэ дзяўчынка, але ўжо можа паклапаціцца пра сябе і пра дзядулю як дарослая.
Серж недурны хлопчык, вучыцца добра. Але відавочна, што яму не хапае ўвагі бацькоў, што бацькі мала часу надаюць размовам з ім і яго выхаванню. Таму сярод сяброў ён хоча быць лепшым, першым ва ўсім, вядзе сябе вельмі ганарыста. Хоць ён і кемлівы хлопец, але не разумее, што нельга крыўдзіць слабых. Я лічу, гэта таму, што яго самога ніхто не крыўдзіў і не прыніжаў. Яго хуліганствы мне здаюцца слабасцю, так як Серж проста не разумее, як самасцвердзіцца інакш, ён не разумее розніцы паміж гонарам і годнасцю. 

  • Комментариев (0)

Ч. 1. Раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека.Адзін раз 14-гадовы Серж крыўдзіў трох дзяўчынак, даваў ім пстрычкі ў галаву, і да таго разышоўся, штоштурхнуў адну дзяўчынку, яна ўпала, і з носа і з дзяснаў у яе пацякла кроў.Стары гэта бачыў і асадзіў Сержа. Серж зрабіў выгляд, што ўцёк дадому, але сам прасачыўза старым.

 Ч. 2 . Удваццатай школе (там вучыцца Серж) з’явілася новая вучаніца Насця Закрэўская(Насцечка, Н.) — «бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі,якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом» + «як і ўсе, любіла бегаць падвары на вялікім перапынку, любіла слухаць расказы, гуляла ва ўсе гульні, уякія толькі гулялі дзеці, і заўсёды ўносіла ў гэтыя гульні весялосць: яналюбіла парагатаць. Яе звонкі голас і смех чуліся заўсёды … мела прывычку частагаварыць: «ой, дзевачкі!». Яна добра і старанна вучылася. Пачатак канфлікту Н.і Сержа: Н. вырашала каля дошкі складаны прыклад, Серж крычаў з месца, што янаробіць няправільна, а правільнае рашэнне ў яго, але калі ён пайшоў да дошкі,аказалася, што правільна было ў Н.. Пасля школы «Серж падпільнаваў Н. натратуары і заляпіў ёй гразёю твар. Назаўтра Н. паскардзілася настаўніцы, і перадусім класам настаўніца прабірала Сержа». Серж стаў падпільноўваць Н. ікрыўдзіць. У адзін момант, калі ён як раз сабраўся Н. добранька нападдаць, ягозноў спыніў той стары. Серж да такога не прывык, а прывык быць самым важным ваўсіх справах. Сведкам таго, як стары трос Сержа за плячо, быў яго аднакласнікМішка. Серж вельмі не хацеў, каб назаўтра Мішка стаў у школе распавядаць прагэта. У Мішкі з сабой быў шнур. Серж сказаў, што ведае, дзе жыве стары, іпрапанаваў перапнуць шнурам у дзвярах, каб ён упаў. Так яны і паступілі, старыўпаў. Серж моцна рагатаў з гэтага, і калі яны з Мішкай цякалі, стары пазнаўяго. У канцы гэтой часткі высветлілася, што дзед і Н. жывуць разам.

 Ч. 3. Н. пачала пазніцца ў школу, стала прыходзіць з растрапаныміваласамі.  Серж бачыў, што Н.на перапынку нешта наклала ў парту (торбу гароха) і рассыпаў Насцін гарох. Таквысветлілася, што Н. жыве з дзядулем, тата ў яе памер, а мама ў Маскве вучыцца.Дзед ўпаў, прамок, застудзўся і захварэў на запаленне лёгкіх. Таму Н. ходзіць украму, гатуе ежу і глядзіць за дзедам. Дзед ведае, хто яго кінуў у ваду, і каліпаправіцца, прыйдзе ў школу. Адным днём Н. прынесла з сабой у школутрохлітровую бляшанку, каб, ідучы са школы, купіць газы. Серж заўважыў, кудыяна яе схавала, і на перапынку пракруціў цвіком дзірачку. Па дарозе дадому газаў Н. паволі і вылілася, яна вельмі знервавалася, і бачыла, што за ёйпадглядваюць Серж і Мішка, і распавяла дзеду. Тады дзед напісаў запіску ў школу.Таксама дзед расказаў Н., што перад тым, як ён захварэў, ён сустрэў у горадзесвайго старога сябра. «Год таму назад дваццаць …Ён тады быў камсамолец, я яговельмі любіў, ён быў як сын мне. Мы з ім разам працавалі… Калі Чырвоная Арміявыгнала адгэтуль палякаў, мы з ім на багатых кулацкіх хутарах і фальваркахшукалі лішняга хлеба, каб забраць яго для Чырвонай Арміі. Раз мы ехалі лесам, іна нас напалі бандыты. Мне прыйшлося яго ратаваць, і мяне ранілі ў нагу, з тагочасу я злёгку кульгаю … Я яму даў адрас, і ён, мусіць, гэтымі днямі зойдзе данас…».

 Ч. 4, 5. Серж выклапатаў ад бацькоў за свае адкрытыяхуліганства. Бацькі Сержа абмеркавалі паміж сабой, што ён вельмі непрыгожапаступіў. Бацька вырашыў праводзіць з ім больш часу і распавесці пра сваёжыццё. І расказаў, што ў маладосці ён працаваў з адным чалавекам, і яны збіраліў кулакоў хлеб для Чырвонай Арміі. Прозвішча таго чалавека было Закрэўскі, і ёнадзін раз выратаваў Сержаву тату жыццё. І адна дзяўчына ім таксама вельмідапамагла — гэта была мама Сержа.

Ч. 6. Пакуль дзед хварэў і Н. яго даглядала, у яе не зваталочасу напісаць маме ліст. Мама захвалявалася, і даслала телеграму, што хуткапрыедзе. У гэты час дзядуля ўжо папраўляўся. Яны з Насцяй сталі прыбірацькватэру, рыхтавацца да прыезду мамы, і вырашылі варыць гарохавы суп, які мамавельмі любіць. Нечакана да іхзайшлі тры сяброўкі, якіх Насцін дзед тады абараніў ад Сержа.

 Ч. 7. У Н., дзеда, і 3 сябровак добры настрой, дзяўчынківесяляцца і збіраюць прасыпаны гарох. Нечакана прыходзяць бацька Сержа і Серж. Бацька прывёў Сержа пазнаёміцца сасваім старым сябрам, пра якога шмат распавядаў сыну. І вось замест таготатавага сябра, якога Серж ўжо палюбіў па расказах бацькі, ён бачыць ненавіснагастарога. Яны ў кватэры ўсё разам –Н., дзед, тры сяброўкі, Серж і яго бацька. Дзед схадзіў на вакзал, сустрэў мамуН. І тут прыйшла мама Сержа, прасіць прабачэння ў старым за свайгосына-хулігана.  «Серж раптам зарыдаў і кінуўся да дзвярэй. … Маці ягоакінула вачыма ўсіх, і ў позірку яе гэтулькі было пакут за сваё дзіця. — Штогэта за хлопчык? — сказала Насціна мама.— Я і не заўважыла яго адразу. —Гэта… гэта… мой. Я пасля раскажу,— ціха прагаварыла Сержава маці. … — Ёнбольш такім не будзе,— сказаў Сержаў бацька моцна і рашуча, і тон яго голасунастроіў усіх на весялейшы лад.»

Оцени ответ

Объяснение:

Першае, што нам апавядае аутар пра Насцечку, гэта тое, што яна идзе са школы са сваiмi сяброуками. У гэты час у iх з^яуляецца новы вораг — Серж. Насцечка павозде сябе смела у гэтую хвiлiну, значыць яна вельмi паважае сябе i не хоча быць (униженной, переведите пж сами, я не знаю, как правильно)

Насцечка ведьмi любиць вучыцца i стараецца быць лепей. Яна звыкла, што трэба весцi сябе добра i таксама дапамагаць свайму дзядуле.

Аýтар хоча перадаць паводзины дзяучынки вельми (точна) , пiсьменнiку спадабаецца яго галоуная гераiня. Як я разумею, ён хоча, каб чытачы бралi з я яе некаторыя прыклады.

Як апавядаю нам аутар, Насцечка ходзiць з косами. У яе прыгожы твар и чырвоныя вусны. Яна вельмi цiкауная дзяучынка i размауляць з ёй добра.

Насцечка шмат чаго зрабiла. Яна вылечыла свайго дзядулю, з якiм жыла да прыезда мацi. Яна (ухаживала) за домам i слухалася свайго дзеда. Дзяучынка рабiла добра вурокi i адразу жа дапамагала усiи. Яна вялiкая малайчынка.

Насцечка перажавала за свайго дзеда. Яна жадала, каб ён хутчэй стау зноу здаровым. А яшчэ яна баялася Сержа. Калi той мог падставiць её (подножку).

Яе сяброукi моцна яе любiлi, а вось Серж зусiм не мог з ёй амаль быць у адным пакоI. Дзядудя вельмi яе расхвалiвау, калi прыехала мацi. Ён вельмi яе любiць.

( Извините, если много русских слов. Очень старался. Ищвините, если получилось очень нудно или не так) Если не так, то возьмите только несколько предложений .

У вас всё получится! Удачи!



Да I часткі


1. Якім паказвае аўтар старога чалавека, што нядаўна з’явіўся ў горадзе? Апішыце яго знешні выгляд.

«У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстры’ жаная бародка, і такія ж сівыя выбіваліся з’пад суконнай шапкі валасы каля вушэй. Лоб яго быў высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на старасць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі ўжо моцны, але і ў паходцы яго, і ў выразе

твару было нешта цвёрдае. Здавалася, што чалавек нечым ганарыцца. Не тое што ён быў горды перад людзьмі. Не. Наадварот. З выгляду ён быў

ветлівы да ўсіх.»

2. Як вы разумееце словы аўтара, выказаныя пра Закрэўскага: Здавалася, што гэты чалавек добра ведае, што ён сам варты на свеце?

Разумела, што гэты чалавек пражыў доўгае жыццё, якое было напоўненае рознымі выпрабаваннямі, праз якія ён прайшоў з гонарам. Ён ведае сабе кошт, і цану іншым людзям.

3. Якое ўражанне зрабіў на вас Серж пры першым знаёмстве з ім? Як трымаўся Серж з дзяўчынкамі?

Серж вельмі не спадабаўся. Гэта ганарлівы, жорсткі чалавек, яму падабаецца крыўдзіць слабейшых, ён нахабны, невыхаваны, непрыемны, хоць і бачна, што вырас ён у заможнай сям’і.

4. Як сам аўтар характарызуе Сержа? Адказ падмацуйце радкамі з тэксту аповесці.

Серж зняважлівы, жорсткі, самалюбівы, ганарлівы, помслівы.

«Ён быў высокі ростам, яму ўжо магло быць год чатырнаццаць…Адзеты ён быў не тое што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачэпліваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней. Ён быў у высокіх боціках з блішчастымі мяккімі халяўкамі, на паліто каўнерык з нейкага шэранькага звярка. Ніводнай мінуты ён не мог устаяць на месцы. Ён усё круціўся на адной назе і за кожным паваротам даваў у галаву каторай-небудзь дзяўчынцы пстрычку.»

«І ў гэты момант у вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз

заплюе вочы ўсяму свету і скажа:

— Эй, вы, бачыце, які я спрытны і харошы. А вы ўсе перада мной нейкія пачвары, і больш нічога.»

5. Што можна сказаць пра адносіны Сержа да старога чалавека?

Серж, хоць і спужаўся яго напачатку, аднак аднёсся зняважліва, ён размаўляў з ім на «ты», таксама ён абразіў сталага чалавека: «Стары чорт! Ты вечарам стаіш стаіш на вуліцы і на месяц глядзіш, як дурань…».

6. Як Закрэўскі адрэагаваў на паводзіны і ўчынкі Сержа?

Яго ўчынкі і паводзіны глыбока разгневалі, ўсхвалявалі і ўзрушылі старога. Ён заступіўся за дзяўчынак і назваў Сержа хуліганам. Такая знявага да яго глыбока закранула, аж да слёз.

7. Для чаго Сержу спатрэбілася ведаць, дзе жыве стары чалавек?

Серж не мог прабачыць старому чалавеку таго, што ён, па яго меркаванні, зняважыў яго, таму ён задумаў план помсты.

Да II часткі


1. Хто такая Насця Закрэўская?

Настя Закрэўская — унучка старога чалавека, яа нядаўна прыехала і сама прыйшла ўладкоўвацца ў школу. Гэта звычайная дзяўчынка, усе звалі яе Насцечка, Яна стала вучыцца ў пятым классе, у тым жа, што і Серж. Бачна, што была яна не з багатай сям’і. Дзяўчынка добра вучылася, гуляла з сябрамі, весела смяялася, была простай і адкрытай дзяўчынкай.

2. Знайдзіце ў тэксце апісанне знешнасці Насцечкі. Як гэта апісанне (партрэт) характарызуе дзяўчынку?

«Насця, ці, як пасля ўсе ў школе яе пачалі зваць, Насцечка, была бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі

на яе галаве пад грабянцом. Да самых халадоў яна прыходзіла ў школу ў шарсцяной кофтачцы, шэрай, у карычневыя палоскі, а калі стала халадней, — пачала надзяваць на кофтачку чорнае ватовае паліто з простым бобрыкавым каўняром».

Яе ў школе сталі называць ласкава, а гэта значыць, што многія палюбілі гэтую дзяўчынку: яна была вясёлай, разумнай, дасціпнай, добрай, з адкрытым сэрцам, сумленная, здольная на сапраўднае сяброўства. Бачна таксама, што яна сціплая, сапраўдная, не здольная на подласці і крыўду.

3. Прыгадайце паводзіны Сержа на ўроку. Як паставіліся да яго аднакласнікі і настаўніца?


Ці згодныя вы з аўтарскай ацэнкай хлопчыка: У Сержа была такая натура, што ён прывык лічыць сябе лепшым і разумнейшым за ўсіх на свеце? Абгрунтуйце сваю думку.

Серж на ўроку паводзіў сябе вельмі нахабна і зняважліва. Ён самаўпэўнена заяўляў, што Насця памылілася, аднак пасля таго, як выйшаў да дошкі, было зразумела, што памыліўся ён. Аднакласнікі былі на баку Насці, бо Сержа не любілі ў класе. Настаўніца таксама назвала яго паводзіны зняважлівымі і хуліганскімі.

Мы згоды з аўтарскай ацэнкай хлопчыка. Ужо с першых старонак апавядання бачна, што Серж менавіта такі — самалюбівы, нахабны, занадта разумны з пагардлівымі адносінамі не толькі да старэйшых людзей, але і ўсіх акружаючых. Аб гэтым сведчаць яго ўчынкі: жорсткасць у адносінах да дзяўчынак, знявага да старога чалавека, паводзіны на ўроку і адносіны да настаўніцы.

4. Ад чаго пакутаваў Серж? Што, на вашу думку, было прычынай яго эгаізму (сябелюбства і пагардлівых адносін да іншых)? Дайце


ацэнку паводзінам Сержа.

Сержа перапаўнялі адммоўныя эмоціі і думкі аб помсце:

«Ён пакажа ім усім — і старому, і Насці, і настаўніцы,— што яны нічога не варты перад ім, а ён мае права распараджацца ўсім светам.»

Серж прывык, што ён меў усё, што захоча. Бацьку не было калі займацца выхаваннем сына, ён амаль увесь час праводзіў на працы. Кампенсуючы сваю адсутнасць балаваннем сына, ён толькі рабіў хужэй. Так, напрыклад, было і з падвозам яго ў школу на службовай машыне – хлопчык дамогся гэтага слязьмі і крыкамі. Бацька не мог яму адмовіць, бо ў глыбіні душы адчуваў сябе вінаватым, што так мала займаецца сынам. Паступова Серж зразумеў, што гэтым чынам ён можа дабіцца ад бацькі ўсяго, што яму хочацца. І лічыў сябе лепей за ўсіх, любіў толькі сябе, іншых лічыў амаль пустымі месцамі. А няўдачы свае, ён спаганяў злосцю на іншых..

5. Раскажыце пра непрыстойны ўчынак Сержа і Мішкі ў адносінах да старога Закрэўскага.

Серж і Мішка заўважылі старога, калі ён ішоў дадому. Серж правёў тэлефонны шнур перад домам старога , і калі ён падыйшоў бліжэй яны нацягнулі яго.Сталы чалавек упаў на зямлю прама ў лужыну і моцна выцяўся. Серж не вытрымаў і разрагатаўся. Але фары аўтамабіля асвятлілі хлопчыкаў і сталы чалавек яго пазнаў. Так Серж адпомсціў яму за пакрыўджанае самалюбства.

Да III часткі


1. Як рэагаваў бацька Сержа на паводзіны сына? Чаму так адбывалася?

Бацька выконваў любы капрыз хлопыка. Серж быў упэўнены – бацька выканае любыя яго жаданні. Усяго хлопчык дамагаўся крыкам, енкам, плачам. Вечна заняты бацька згаджаўся на ўсё — даць грошай, адвезці сына на машыне да школы, якая была побач, купіць усё, што пажадае, толькі каб не чуць крыкі і енкі Сержа.

2. Што даведаліся дзеці і настаўніца пра сям’ю Насцечкі?

Мая мама жыве ў Маскве.

— І заўсёды ты так?

— Не, раней дзед усё купляў, а цяпер ён ляжыць хворы. Мне трэба і купіць, і суп зварыць, і ў аптэку пайсці, і яго дагледзець. А як я пасля заняткаў пайду купляць, калі тады мне адразу дадому бегчы, — можа, яму, хвораму, што трэба, — ён жа і так колькі гадзін, пакуль я тут, адзін ляжыць.

— А больш у цябе нікога няма тут?

— Нікога няма.»

«— А чаму твая мама жыве не з вамі, а ў Маскве?

— Яна там давучваецца.

— Як гэта давучваецца?

— Бо яна вучылася дома, сама, у завочным інстытуце, а на ўсю гэтую восень і на пачатак зімы яна паехала трымаць апошнія іспыты і працаваць над дыпломнай працай. А калі яна скончыць усё гэта, то тады прыедзе да нас і або будзем жыць тут, або паедзем з мамай туды, куды пашлюць маму.

— А дзе твой тата?

— Мой тата памёр, калі я яшчэ зусім малая была, і я яго не памятаю.

— А адкуль вы прыехалі сюды?

— Мы прыехалі з раёна, там мая мама была настаўніца ў пачатковай школе.»

«— Мой тата быў вясковы настаўнік, а мама была родам з той самай вёскі, куды прыехаў працаваць мой тата. Мама мая ледзьве ўмела чытаць

і пісаць, а тата яе навучыў больш, і мама паехала на настаўніцкія курсы. Так і яна стала настаўніцай. Пасля нарадзілася я, а тата мой памёр, і мама пачала вучыцца ў завочным інстытуце. Яна ўсё сама вучылася і кнігі чытала і цяпер мне ўсё піша з Масквы, каб і я вучылася і кнігі чытала. А мой

дзед — гэта татаў бацька, ён родам з гэтага самага горада. Мама мая летась доўга хварэла, у яе было запаленне лёгкіх, яна захаладзілася і ўвесь канец леташняй зімы не працавала ў школе, а цяпер паехала ў Маскву, а дзед прывёз мяне сюды, ён любіць гэты горад, а ў вёсцы там, ён кажа, яму не было чаго рабіць.»

3. Як трымаў сябе Серж дома і ў школе?

У школе Серж лічыў сябе вышэй за ўсіх. Аб гэтым сведчыць эпізод у буфеце. Ён з пагардай адносіўся да ўсіх акружаючых. У яго не было сяброў, ды і не жадаў іх мець. Эгаістычны ён быў і дома — адзіны сын у бацькі, які разбэсціў яго ўседазволеннасцю. Дома матуля спрабавала ўплываць на Сержа, але бацька ўсё перакрэсліваў, выконваючы смыя розныя пажаданні хлопчыка.

4. Чым падобныя Мішка і Серж? Што іх аб’ядноўвала?

Мішка і Серж падобны сваімі пагардлівымі адносінамі да астатніх. Для іх вялікая забава прымусіць плакаць ці пакутаваць, запужваць, абражаць, здекавацца.

5. Раскажыце, як Насцечка даглядала хворага дзядулю. Якія адносіны ў іх склаліся?

Насцечке прыходзілася весці хатнюю гаспадарку, бегаць у аптэку, у магазін за прадуктамі, яна клапатліва даглядала дзядулю, вельмі яго любіла, яны разумелі адзін аднаго, паважалі, цанілі, абаранялі.

Да IV часткі


1. Чым былі выкліканы незвычайныя паводзіны бацькі Сержа ў адзін з вечароў?

Бацькам Сержа стала вядома пра ганебныя вучынкі сына: хуліганства ў адносінах да старога чалавека і Насці. Матулі і бацьку было сорамна за сына, яны імкнуліся данесці да яго, што ён рабіў дрэнныя ўчынкі. Аднак Серж пачаў плакаць і даказваць, што гэта яго абразілі, ён не лічыў сябе вінаватым.

2. Прыгадайце, пра што разважаў бацька, гуляючы з сынам.

Бацька разважаў аб тым, што з-за працы, не заўважыў, як стаў дарослым сын, што яны з ім не сябруюць, нічго адзін аднаму не расказваюць, быццам чужыя людзі. Сын не ведае нічога пра бацьку, а той не ведае, чым жыве яго сын. Бацька зразумеў сваю памылку і імкнуўся як мага хутчэй выправіць гэта.

3. Якім бачыў Серж сам сябе? Чаму ён не мог правільна ацэньваць свае паводзіны?

Аб гэтым выразна гаворыць сам аўтар:

«І чым больш ён плакаў, тым больш яму рабілася шкада самога сябе, і яму пачало нарэшце здавацца, што ён вялікі пакутнік, што яго ўсе крыўдзяць і ён ад усіх нявінна церпіць. Праз свае слёзы ён з нянавісцю глядзеў на бацьку і на маці, якія, замест таго каб пашкадаваць яго, абыходзяцца з ім так нядобра, што спачуваюць таму старому, які першы яго зачапіў. Увесь свет вінаваты перад гэтым Сержам, і толькі ён адзін нявінны і цярплівы.”

Серж не ўмеў і не жадаў слухаць нікога апроч самога сябе, таму і не мог правільна ацаніць свае паводзіны.

4. Як Серж ставіўся да настаўніцы, да сваіх бацькоў?

Серж зневажаў настаўніцу, лічыў, што маці яго дрэнная, бо шмат чаго яму не дазваляе, а бацьку ён лічыў тым чалавека, які павінен выконваць усе яго пажаданні.

5. Якую ацэнку ўчынкам Сержа дала яго маці? Ці згодныя вы з яе меркаваннямі? Абгрунтуйце свае думкі.

«Калі ты ведаеш, дык трэба старацца, каб і Серж быў такі. Трэба старацца, каб з яго вырас такі чалавек, які ведаў бы, што калі ты пакасціш другому чалавеку, то лепш табе не жыць на свеце. Я ведаю, што тут выходзіць: калі ён пад’язджае на машыне да школы, то ён адчувае гэта не так, што машына аблягчае чалавеку хаду, беражэ яго сілы, а бачыць у гэтым толькі сваю перавагу перад дзецьмі. Ён прывыкае з пагардай глядзець на ўсіх.

Такога чалавека любіць ніхто не будзе, а кожны будзе яго баяцца, а значыцца, і ненавідзець. Я не хачу, каб мой сын быў такі. Я адзін раз бачыла, як жанчына на вуліцы паслізнулася і ўпала і як два рослыя франты, бачачы гэта, зарагаталі. Гэта ўсё адна і тая ж справа. Каб, скажам, хто-небудзь з дзяцей, з якімі Серж разам вучыцца, што-небудзь нёс цяжкае і абнямог ад цяжару, Сержу і ў галаву не прыйшло б дапамагчы гэтаму свайму таварышу….

…. Няхай сабе яго першага зачапілі. Але ж гэта расправа гордага паніча.

Тая дзяўчынка і вучыцца, і працуе, а ён не адчувае гэтага. Я сама пайду да таго старога чалавека і пагавару з ім. І калі трэба будзе, я прымушу

Сержа папрасіць у яго прабачэння. Няхай папросіць, каб стары чалавек дараваў яму.

— Добра, ты ідзі да таго чалавека, а я пагавару з Сержам.

— Калі мой сын зрабіў таму чалавеку прыкрасць, то для мяне гэта тое, што я сама пакрыўдзіла чалавека. Мне самой брыдка і горка.»

Мы згодны з меркаваннем маці Сержа, яна дала самую правільную ацэнку паводзінаў свайго сына. Яна любіць яго, аднак разумее, што яны дапусцілі памылкі і хлопчык стаў эгаістам ў адносінх да іншых, пагардлівым, зняважлівым, нядобрым. Усе яго ўчынкі сведчаць пра гэта.

Да V часткі


1. Як вы думаеце, чаму бацька Сержа вырашыў расказаць сыну пра сваю маладосць?

Магчыма ён хацеў, каб сын больш ведаў пра яго, пра тое, як складваўся яго лёс, што яму давялося перажыць у маладыя гады, гэта памагло б сыну і бацьку лепш зразумець адзін аднаго, пасябраваць, выклікаць даверлівыя адносіны.

2. Што даведаўся Серж пра тыя далёкія гады?

Бацька разказаў аб тым, што ён раней служыў парабкам у кулака. Да іх у мястэчка прыехаў чалавек Закрэўскі, які павінен быў збіраць хлеб у кулакоў для Чырвонай Арміі. Кулакі пайшлі ў лес і зрабіліся бандытамі, яны нападалі і забівалі савецкіх работнікаў. Разам з Закрэўскім бацька Сержа ездзіў рызыкуючы жыццём і адшукваў хованкі кулакоў. Аднойчы іх схапілі бандыты і заперлі ў сараі. Адна смелая дзяўчына выратавал іх, адцягнуўшы ўвагу кулакоў, яна здолела даць палонным сякеру і яны атрымалі волю. Выратоўваючыся, яны беглі цераз лес, імітуючы невялікі атрад чырвонаармейцаў. Закрэўскі закрыў плячыма бацьку Сержа, засланяючы ад кулі. Яго параніла ў нагу, але яны былі жывыя і свабодныя.

3. Як Серж успрыняў бацькаў аповед? Што ўзрушыла яго, што ўразіла, якое жаданне ў яго з’явілася?

Серж слухаў аповед бацькі з вялікай увагай і цікавасцю. Ён быў вельмі здзіўлены, што яго матуля і ёсць тая смелая дзяўына, якая выратавала бацьку і іншых з палону. Калі ён даведаўся, штоЗакрэўскі жыве ў гэтым горадзе, што і яны, ён вельмі захацеў пазнаёміцца з гэтым чалавекам.

4. Якімі паўставалі ў вачах Сержа невядомыя яму Закрэўскі і дзяўчына-парабчанка, што выратавала палонных?

У яго вачах яны былі сапраўднымі смелымі і адважнымі героямі.

Да VI часткі


1. Як жылося Насцечцы з дзедам? Як яны ставіліся адно да аднаго?

Насця жыла з дзедам вельмі сяброўскі. Дзед гатаваў унучцы ежу, будзіў у школу і нават гайдаў на руках, ласкава называў яе “матыль”. Яны моцна любілі адзін аднаго, гэта былі родныя, вельмі блізкія людзі. Унучка паважала і цаніла дзеда, яны многае рабілі разам, таксама разам і сумавалі па матуле Насцечкі.

2. Як змянілася жыццё Насцечкі падчас дзядулевай хваробы?

Насце прыйшлося ўзяць усю гаспадарку ў свае рукі: рана ўставаць, гатаваць ежу, клапаціцца пра дзядулю, паспяваць у школу і вучыцца. Гэта было нялёгка, але дзяўчынка не скардзілася. Яна шкадавала дзядулю і даглядала яго як магла і ўмела.

3. Прыгадайце, як успрынялі Насцечка і яе дзядуля паведамленне пра хуткі прыезд Насцечкінай маці. Як яны рыхтаваліся сустрэць яе?

Прыезд матулі для абодвух было вялікае шчасце, яны прачнуліся вельмі рана і сталі рыхтавацца да прыезду яе за шмат гадзін да прыбыцця цягніку. Вось як піша аўтар аб гэтым:

«Гэта была праўда. Яму, сапраўды, з паўночы не спалася, і ён, як малы, чакаў, каб хутчэй прыйшла раніца, калі ён з Насцечкай пойдзе на вакзал

сустракаць дарагога і роднага чалавека.»

Да VII часткі


1. Чаму сяброўства Насцечкі з дзяўчынкамі з яе класа можна назваць сапраўдным?

Дзяўчаты часта наведвалі сяброўку, дапамагалі ёй, спачувалі, яны не кінулі яе ў цяжкую хвіліну, падтрымалі яе, калі хварэў дзядуля. У іх былі агульныя інтарэсы і яны трымаліся заўжды разам. Радаваліся за сваю сяброўку, калі прыехала яе матуля, падзялялі яе шчасце.

2. Што адчуваў Серж у кватэры Закрэўскіх, што давялося яму перажыць? Падмацуйце адказ радкамі з тэксту твора.

Серж, пэўна, адчуў яшчэ невядомае яму да гэтуль пачуццё сораму , ён пачырванеў, занямеў, яму было няёмка і цяжка на душы:

“Але ўсё ж гэтая прыкрасць была нішто ў параўнанні з тым, што рабілася ў яго душы з таго моманту, калі ён убачыў, да каго ён з бацькам прыйшоў і каго ён так моцна скрыўдзіў. Стары чалавек здаваўся яму цяпер нейкім магутным веліканам, перад якім ён, з усімі сваімі ганарыстымі капрызамі, нічога не варты. Ён так сябе адчуваў, быццам лепш было б яму ў гэтыя мінуты праваліцца скрозь зямлю.”

3. Прыгадайце прыезд Насцечкінай маці. Як сустрэліся старыя знаёмыя пасля доўгіх гадоў разлукі, што адчуваў кожны з дарослых?

Усе чакалі прыезду матулі з нецярпенніем. Настя і дзед не памяталі сябе ад радасці, калі ўбачылі знаёмую постаць. Кінуліся абнімацца, тая таксама была рада ўсім гасцям і сустрэчам.

Сержаў бацька таксама з нецярпеннем чакаў сустрэчы з матуляй Насцечкі, а калі прыйшла яго жонка ўсё адкрылася эмоцыі іх накаліліся: “Жанчына ціха плакала. Насцін дзед пагладзіў яе па галаве і пацалаваў у лоб. Серж стаяў як ака мянелы. Сержаў бацька ўстаў з крэсла так шпарка, быццам бы крэсла гарэла агнём. Ён стаяў, апусціўшы рукі і не ведаючы, дзе дзецца.

— Дык вось каго гэта ты так пакрыўдзіў… — павярнуўся бацька да Сержа і змоўк, а пасля цішэй сказаў: — Гэта я яго пакрыўдзіў, гэта я сам вінаваты…»

Дарослыя былі ў роспачы, ім было сорамна перад Закрэўскім за свайго сына. Але ой прабачыў ужо ўсё Сержу. Праз некалькі хвілін, калі Серж выбег з дому Закрэўскіх, бацька цвёрда адзначыў, што больш ён такім не будзе, Мілеўскі пастараецца выправіць сваю памылку. Гэта настроіла ўсіх на больш вясёлы лад. Яны селі разам за стол і паміж імі ўзнікла вясёлая гамонка, поўная ўспамінаў і прыемных хвілін.

4. Як трымаў сябе Закрэўскі падчас сустрэчы з Сержавай матуляй? Што пры гэтым адчувала жанчына?

Іх сэрцы авалодала шмат эмоцый: здзіўленне, сорам, радасць і адначасова разгубленасць. Матулі Сержа было цяжка на душы, ад таго калі яна зразумела, хто быў ім пакрыўджаны і зняважаны. Але стары Закрэўскі не трымаў злосці і крыўды:

«Жанчына не скончыла, змоўкла, пачырванела тварам і адразу пасля гэтага збялела. Закрэўскі таксама глядзеў на яе, не могучы ад здзіўлення прагаварыць і слова. Нешта ён мармытнуў сабе пад нос і шпарка ўвайшоў у кватэру, пакінуўшы за сабой адчыненыя дзверы. Жанчына не смела

ўвайсці і стаяла ў сенцах. Закрэўскі паставіў на падлогу патэфон, які ён нёс з вакзала, і павярнуў’ ся да дзвярэй, ужо стараючыся паспакайнець:

— Ну, заходзь жа… (Канцы губ яго ўздрыгануліся.) А тут і Сяргей твой, і… Ну, заходзь жа, колькі год я цябе не бачыў… (Твар яго засвяціўся радасцю.) Ты ж як дачка мне… Ну, чаго там…»

5. Знайдзіце ў тэксце і перачытайце словы маці Насцечкі пра дружбу. Паразважайце, чаму чалавеку нельга жыць без дружбы, чаму


трэба берагчы сяброў.

“І вам, дзяўчаткі, дзякую за дружбу з Насцечкай. Дружба — вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць, чуеце, дзяўчаткі? Дружба робіць вялікія справы. І ў няшчасці і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека. Вырастайце вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу. І ведайце — асабліва моцная бывае тая дружба, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады.”

Сяброўства — гэта асаблівыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, заснаваныя на ўзаемным даверы, узаемадапамозе. Так афіцыйна можна пазначыць тое, што многія з нас не адрозніваюць ад роднасных адносін. Больш за тое, сапраўдны сябар, часцяком, бліжэй іншага сваяка, але сапраўдных сяброў у чалавека не зусім няшмат. Сяброўства трэба шанаваць і берагчы, не забываць быць уважлівым да сябра. У жыцці няма нічога страшней адзіноты. Дружба дазваляе нам пазбегнуць яе, асабліва, калі ў жыцці далёка не ўсё складваецца так, як мы гэтага хацелі. Акрамя таго, сяброўства — гэта узаемадапамога, і калі наступіць цяжкая хвіліна першым на дапамогу прыйдзе менавіта сапраўдны сябар. Сяброўства — гэта магчымасць падзяліць з блізкім чалавекам хвіліны радасці і смутку.

Да ўсёй аповесці


1. Якое ўражанне зрабіла на вас аповесць Кузьмы Чорнага «Насцечка»?

Аповесць вельмі спадабалася, аўтар стварыў запамінальныя вобазы, цікава разгортваўся сюжэт і аповесць чытаецца вельмі хутка. Прыём апавяданне ў апавяданні надае твору прыгодніцкі ўхіл.

2. Што новага і цікавага вы даведаліся з твора пра чалавечыя характары і ўзаемаадносіны? Паразважайце, ці не страціў твор сваёй надзённасці, актуальнасці ў наш час (аповесць была напісана ў 1940 годзе).

Твор не страціў сваёй актуальнасці і сёння. У кожнай школе ёсць вось такія “Сержы”, якія пагарджаюць, крыўдзяць, здольны на подласць дзеля асабістай уцехі, існуе таксама і сапраўднае сяброўства, гарманічныя сямейныя адносіны. Аўтар зазірае ў корань праблемы выхвавання будучага пакалення: хуліганства Сержа і яго эгаістычны характар узніклі з-за таго, што бацькі не мелі часу на яго выхванне, не сябравалі з ім, не цікавіліся, патакалі ўсім жаданням. Гэта праблема многіх сем’яў — дзеці маюць усё, акрамя самага галоўнага – увагі сваіх бацькоў.

3. Хто з герояў выклікаў у вас павагу і сімпатыі і чаму?

Павагу і сімпатыю выклікалі стары Закрэўскі(за яго годнасць, мужнасць, смеласць, чалавекалюбства і пачуццё справядлівасці), Сержаў бацька(за правільную ацэнку сваіх памылак), яго матуля(яна чалавек высокамаральны, смелы, цвёрды), матуля Настачкі (яна ведае, што такое сапраўднае сяброўства), сама Настачка і яе сяброўкі(добрыя, адкрытыя дзяўчынкі).

4. Чаму пісьменнік назваў сваю аповесць «Насцечка», а не, напрыклад, «Насцечка і Серж» ці як-небудзь інакш?

Насцечка — цэнтральны вобраз аповесці, яна знаходзіцца ў цэнтры падзей. Насцечка – добрая, адкрытая, працавітая дзяўчынка, якая любіць сваіх родных, яна самаададная, умее сябраваць. Аўтар з ласкай і пяшчотай расказвае пра яе ў творы, любуецца ёю. Менавіта ў Насцечцы аўтар бачыць сапраўдную асобу, з якой можна кожнаму з нас браць прыклад.

5. Падбярыце назвы да кожнай часткі твора. Прыгадайце эпізоды


аповесці, у якіх найбольш поўна і ярка раскрываюцца характары Насцечкі, Закрэўскага, Сержа, яго бацькоў.

1 частка — Вулічны хуліган.

2 частка — Перажыванні Насцечкі.

3 частка — Распешчаны паніч

4 частка — “Крыўда” Сержа

5 частка — У бандыцкім палоне

6 частка — Любімы дзядуля

7 частка — Незабыўныя сустрэчы

Найбольш ярка расскрываецца характар Насцечкі падчас хваробы дзядулі.

Сержа раскрываецц перад намі ўсёй сваёй пачварнай сутнасцю, калі ён робіць подласці для Насцечцы: рассыпае гарох у класе, прабівае банкудля газы

Закрэўскага, калі бацька Сержа расказвае пра эпізод з бандытамі.

Характар матулі Сержа раскрываецца ў сцэне сустрэчы з Закрэўскім.

Характар бацькі Сержа раскрываецца ў эпізодзе прызнанні ім сваё віны ў тым, што Серж стаў такім.

Автор называет Настю ласково «золотая курочка» — этим он подчёркивает, что Настя красивая и добрая девочка . Эффект усиливают уменшительно-ласкательные суффиксы в словах: курочка, ножки, монетки, носик. чистенький, веснушки. Эти суффиксы помогают нам ещё раз убедиться, что девочка – положительный герой. Детям некогда было играть, на их плечи легла забота о большом хозяйстве. Настя, как и её мама вставала каждый день очень рано, готовила обед, убиралась в доме и кормила скот – хлопотала по хозяйству с утра до ночи. Девочке, которой было всего 12 лет – очень трудно справляться с хозяйством, но ей это всё же удаётся. Настя ведет себя подобно своей матери: не спорит с Митрашей, улыбается. В свою очередь, её брат «начинает злиться и хорохориться». Настя сначала поддразнивает его, потом ласково гладит по затылку. Их маленькая ссора заканчивается примирением и дружной работой. Настя рассудительная и потому пошла по широкой, плотной тропе. Она набрела на полянку, обсыпанную красной клюквой, и забыла обо всем на свете. Автор спрашивает: «Откуда же у человека при его могуществе берется жадность даже к кислой ягоде клюкве? » Он как будто не осуждает Настю, а только удивляется. Оказалось, что девочка «мучилась про себя за свою жадность». И в этом поступке — победа Насти над собой, самая трудная победа. Ведь победить самого себя может только человек с очень сильной волей.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Сочинение на тему не рой другому яму сам в нее попадешь 4 класс
  • Сочинение на тему не бывает совсем не пострадавших от войны 7 класс
  • Сочинение на тему наставничество
  • Сочинение на тему не прервется связь поколений памятник герою
  • Сочинение на тему наставничества

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии