Ответ:
Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — адзін з буйных твораў сучаснай літаратуры і, на маю думку, адзін з самых цікавых. Галоўнай дзейнай асобай гэтай кнігі з’яўляецца Алесь Загорскі — сын князя Юрыя Загорскага. У пачатку рамана мы знаёмімся з малым дванаццацігадовым хлапчуком, і, паступова чытаючы далей, з яго жыццём да таго часу, пакуль ён не становіцца сапраўдным мужчынам. Што ж здарылася за гэты час? Якія змены адбыліся ў жыцці і характары Алеся? Пра ўсё гэта можна даведацца са старонак кнігі. А я звярну ўвагу на тое, чаму пісьменнік адвёў значную частку рамана каханню, асабліва каханню Алеся Загорскага і Міхаліны Раўбіч.
Першая сустрэча хлопчыка і дзяўчынкі адбылася ў хаце Алеся ў час яго пострыгу. Ужо тады ў сэрца Алеся запала маленькая, прыгожая дзяўчынка з востранькім языком, з худзенькімі, як пруцікі, ручкамі. Увесь той вечар яны былі разам: танчылі, гулялі, размаўлялі… Пакляліся адно аднаму, што назаўсёды будуць братам і сястрою. Калі развітваліся, Майка нават падаравала Алесю медальён са сваімі прыгожымі валасамі. Пазней яны сустракаліся на каляды, а потым абодва вучыліся і доўга не бачыліся. I вось першы ў жыцці Майкі і Алеся баль, на які Майка збіралася вельмі старанна. Цяпер Уладзімір Караткевіч паказвае нам не дзяцей, а дарослых людзей. Майка — сапраўдная дзяўчына, а Алесь — юнак. Яны, як заўсёды, былі разам, але на першы погляд магло падацца, што Майка яго не кахае, бо яна ўсё рабіла для таго, каб прымусіць Алеся злаваць і крыўдзіцца. Але яна па-сапраўднаму яго кахала. Ды і як такога хлопца можна было не кахаць? Прыгожы, добра выхаваны, паважае дарослых, шануе сваю радзіму… Чым не ідэал?
Таму і было ў Міхаліны шмат саперніц: Ядзенька, Сабіна, потым Гелена. Але Алесь аддаваў перавагу толькі Майцы. Тое лета было для іх летам шчасця. Яны шмат былі разам, ездзілі адно да аднаго ў госці. Але іх каханне з-за непаразумення ледзь-ледзь не загінула. Справа ў тым, што па маёнтку папаўзлі пра Алеся плёткі. Майка гэтым плёткам паверыла і забараніла Алесю прыходзіць да яе. Хіба ж, калі сапраўды кахаеш, можна верыць хлусні? Безумоўна, не. А вось дзяўчына паверыла, і гэта вера плёткам ледзь не стала самай вялікай памылкай у яе жыцці. Пасля ўсяго Міхаліна вырашыла выходзіць замуж за другога, які яе вельмі кахаў, не думаючы пра тое, ці кахае яго яна. А Алесь пачаў больш займацца гаспадаркай, каб забыцца на ўсё. I вось тут, я думаю, адбываецца немагчымае: Алеся спакушае другая.
Ён некалі паабяцаў сабе і людзям, што напіша кнігі, якія будуць чытацца на беларускай мове. I напісаў такія кнігі, якія не толькі вяртаюць нам нашу святыню-мову, але і памяць, забраную ў нас даўно. Лепш за іншых усведамляючы, што без памяці пра свае вытокі, карані, пра мінулае ў народа няма будучыні, ён так вызначыў сваю ролю ў рэанімацыі душы і памяці:
А ў некаторым сэнсе, нават бог,
Бо занава я свой народ ствараю.
Уладзімірам Караткевічам упершыню ў гісторыі нашай культуры створана рамантычная літаратура пра мінулае, прычым на трывалым гістарычным падмурку. Рамантычнае і фантастычнае, прыгодніцкае і дэтэктыўнае ў яго творах не самамэта, не толькі для таго, каб чыталі яго кнігі і на роднай мове. Вывучаючы і даследуючы старонкі гісторыі, У. Караткевіч найперш для сябе зрабіў адкрыццё, што ў нашым мінулым ёсць адказы на пытанні, якія не толькі хвалююць нас сёння, а ад вырашэння якіх залежыць, ці будзем мы «людзьмі звацца».
Дзякуючы яго кнігам, мы можам адказаць і на Купалава пытанне, «скуль, якога мы роду». Мы — народ, мы — нацыя не горшая за іншыя, у нас ёсць свае карані, а ў нашым мінулым — не толькі гаротнае, трагічнае, але і гераічнае, вартае гонару і захаплення, здрадзіць якому — не мець світання.
Нельга не здзіўляцца таму, колькі старонак гісторыі прачытана У. Караткевічам для нас, колькі «белых плямаў» зліквідавана, — і ўсё дзеля таго, каб вярнуць нам памяць, бо без памяці нам не быць…
Сапраўды, як ён сам сказаў, вякі яго спяваюць ротам.
I ўсё ж найбольшая ўвага, «агонь душы і сэрца жар» У. Караткевіча прысвечана паўстанню Кастуся Каліноўскага. Нельга не пагадзіцца з пісьменнікам, што больш трагічнай і гераічнай старонкі ў нашай нацыянальнай гісторыі няма, як і самай для нас вызначальнай, павучальнай і папераджальнай.
Пра ўзвышанае і вечнае, пра гераічнае і трагічнае і напісаць належала незвычайна, і сказаць з асаблівай сілай голасу. Каб пачулі. Голас Караткевіча пра мінулае — голас рамантыка і прагматыка адна-часова. Рамантычнае — пра мінулае , вартае таго, каб чэрпаць адтуль сілы і знаходзіць там адказы на пытанні сучаснага. Прагматычнае — для нас, каб запаланіць нашу ўвагу дзеля нашага ж духоўнага разняволення.
«На гістарычных сюжэтах я стварыў сваю матрыцу будучага… Кожны гістарычны сюжэт— гэта адкрытая размова з сучаснікам», — так пра сваё пісьменніцкае крэда сказаў сам У. Караткевіч. Ён «размаўляе» з намі пра многае. Яго кнігі — не толькі і не столькі пра паўстанні, войны, змаганні, а пра годнасць і гонар, пра тое, што трэба жыць не прыніжаючы і не прыніжаючыся.
Мінулае ў рамане У Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» вучыць, што гонар і годнасць чалавека «ў тым, каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У тым, каб быць добрым для жанчын, дзяцей, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў…».
Эстэтычная сіла ўздзеяння галоўнага героя рамана вельмі вялікая.
Усведамленне Алесем таго, што ёсць самае страшнае, «страшней за чуму, вайну, страшней за ўсё на свеце», становіцца паступова і ўсведамленнем чытача. Самае страшнае — няволя, прыгон, лічыць Алесь. Выявай прыгону з’яўляецца рабская псіхалогія, а не толькі галеча і фізічнае вынішчэнне народа. Духоўнае вынішчэнне намнога страшнейшае. Не ўсведамляць гэта — знішчыць будучыню, бо «ў рукі галодных беднякоў будуць аддадзены ворагі ўсіх краін», бо прыніжаны будуць «магутныя людзі розных народаў», як пра тое папярэджваецца эпіграфам да рамана. I адданне і прыніжэнне заўсёды адбываецца з «сякерай пры дрэве».
Рабская псіхалогія не толькі гне да зямлі перад моцны мі. «Толькі б не пападалі на калені!» —думае Мусатаў, спатольваючы сваю прагу здзекавацца і прыніжаць гэтае «быдла», як ён у думках называе ўдзельнікаў півошчынскага бунту. Рабская псіхалогія цалкам вынішчае душу, асляпляе нянавісцю настолькі, што раб гатовы знішчыць нават свайго збавіцеля. I са збавіцеля найперш і пачынае вынішчэнне і помсту.
Захапляючыся смеласцю, адвагай Алеся Загорскага, прызнаючы яго высакароднасць і тое, што «цвэнькае» па-мужыцку, усё роўна некалькі разоў, як заклінанне, Корчак паўтарае:»Хай бы цябе забілі, князь». I ніякія довады, напамін пра тое, што менавіта Алесю Корчак абавязаны сваім выратаваннем ад злюцелага Кроера, на Корчака не падзейнічаў бы. Кандрат Когут слушна гаворыць, што такі напамін пашкодзіў бы, бо Корчак ганарысты: «Дагэтуль усім кажа, што смяротны Кроераў бой вытрымаў адзінай толькі сваёй жывучасцю. I раптам— на табе, панская ласка». Псіхалагічна тонка заўважана пісьменнікам, што людзі з рабскай псіхалогіяй, людзі, пазбаўленыя гонару і годнасці, асабліва ганарыстыя і зласлівыя. Грыня Паківач перасцерагае Корчака: «Ты залішнюю злосць з сябе выпусці, задушыць». Марная перасцярога: хто згубіў па мяць — згубіў усё.
Мінулае ў рамане не толькі вучыць, а перасцерагае пра вялікую небяспеку прышэсця да ўлады злюцелых рабоў. Грыня Паківач даводзіць, што Корчак, калі б стаўся панам, быў бы не лепшы за Кроера: «Няма горш, як з хама пан…». «Шэрым князем» назваў Корчака і Кандрат Когут: «Каб табе ягоную (Алесеву) сілу — мы б праз тыдзень уплакаліся б. Крывёю сплылі». Бяспамяцтва, чорная няўдзячнасць і злюцеласць Корчака-хама ўражвае. Асабліва ў эпізодзе яго расправы з Раўбічам, з якога вырашыў пачаць «народную помсту», каб падвысіць свой аўтарытэт «мсціўца». Стоячы звязаным перад Корчакам, церпячы ад яго жудасныя здзекі і ў думках падрыхтаваўшыся да немінучай смерці, Яраш Раўбіч душыўся ад злосці на самога сябе: «Так па-дурному трапіць! … Усе гады пакутваць ад рабства радзімы, рыхтаваць закалат, амаль падрыхтаваць, пусціць сваіх на аброк, чакаць паўстання…» Яшчэ адна прычын а дзікунскага намеру Корчака менавіта з такіх, як Раўбіч, пачаць «народную помсту» — тое, што ў Раўбіча была зброя, шмат зброі. Бо рыхтаваўся закалат супраць царызму, прыгону.
Хваляванне аўтара перадаецца і чытачу: ці змогуць зліцца дзве асобныя ручаіны і плыні, народ і шляхта, у магутным рэчышчы, каб знесці ненавісны царызм і прыгон? На гэтае пытанне адказала сама гісторыя: гэтыя плыні так і не змаглі аб’яднацца. Прыгоннае сялянства ў 186З г. нярэдка выступала супраць паўстанцаў — шляхціцаў, не разумеючы іх мэт, не забываючы свае спрадвечныя крыўды. Гэта дазволіла Мураўёву-вешальніку хітра скарыстаць мужыкоў, аб’явіўшы, быццам шляхта была супраць адмены прыгону і таму з’яўляецца іх найпершым ворагам.
Адметнасцю стылю У. Караткевіча з’яўляецца майстэрства, з якім ён стварае станоўчага героя, што валодае незвычайнай сілай уздзеяння на чытача. I ў гэтым «роўнага яму няма і наўрад ці будзе» ў нашай літаратуры.
Цэнтральная праблема і ідэя нацыянальнага адраджэння вырашаецца і рэалізуецца пісьменнікам найперш праз вобраз Алеся Загорскага, якім «цэментуецца» сюжэт рамана «Каласы пад сярпом тваім». Гэтым вобразам пісьменнік адказвае на пытанне, што неабходна, каб абудзіць народ ад сну, каб зварушыць «дух народны», рэалізаваць лепшыя якасці і сілу народную. Пісьменніцкая пазіцыя ў рамане відавочная: гісторыю творыць не толькі народ, але і канкрэтныя асобы — патрыёты, моцныя і незвычайныя, здольныя сілай свайго розуму і бязмежнай любові да народа паўздзейнічаць на яго і пазваць за сабой.
Такім у рамане паўстае перад намі Алесь Загорскі. Мяркуецца, што прататыпам вобраза з’яўляецца паплечнік К. Каліноўскага Валерый Урублеўскі. Караткевіч як тонкі псіхолаг добра разумеў, што нічога выпадковага на свеце не бывае, што ўсё мае свае вытокі, што модная незвычайная асоба можа з’явіцца толькі ў выключных па сіле ўздзеяння на яе абставінах. Вось чаму ў рамане мноства старонак прысвячаецца «выйсцю крыніц» — мастацкаму даследаванню не толькі вытокаў самога паўстання К. Каліноўскага, але і вытокаў фарміравання моцнай, выключнай Асобы.
Пісьменнік падрабязна апісвае сям’ю Алеся Загорскага, сапраўдную школу выхавання яго патрыятызму ў час дзядзькавання, уводзіць песню-баладу пра Міколу і Касьяна, песню, пачутую Алесем ад старога Кагута ў дзяцінстве. Белы жарэбчык з балады стаў для хлопчыка сімвалам волі народа, і вобраз гэты быў яму напамінам на ўсё жыццё, што дзеля волі і Бацькаўшчыны можна і трэба паахвяраваць усім. Вялікае месца ў рамане займае апісанне абраду пастрыжэння ў падлеткі, прысягі на вернасць Айчыне і народу. Урокі дабра, справядлівасці, годнасці і гонару атрымаў Алесь найперш у сям’і Кагутоў, замацаваў жа гэтыя ўрокі — ва ўласнай сям’і. Сям’я, сцвярджае
У. Караткевіч, — выток людскасці ў чалавеку, першакрыніца ўсяго. Урокі ўдзячнасці народу атрымаў Алесь ад свайго бацькі Юрыя Загорскага і ў час пастрыжэння ў падлеткі, калі той шчодра аддзячыў усёй сям’і Кагутоў за выхаванне ў яго сыне самых вартых чалавека пачуццяў. Урокі трывогі за свой народ, за яго выміранне («выміраем, Алеська, выміраем!») атрымаў ад дзеда — старога Вежы. I не толькі ўрокі спагады, але і канкрэтных спраў для разняволення народа.
Вежа падтрымаў прапанову Юліяна Раткевіча адмяніць прыгон, але большасць шляхты на дваранскай зборні прагаласавала супраць. Пра гэта дзед з горыччу і нянавісцю расказваў унуку: «Ваські Вашчылы на іх няма!» Вялікае ўздзеянне на падлетка аказала і наведанне з бацькам радавога склепа. Быццам сіла продкаў улілася ў яго з бацькавым наказам берагчы гэтую зямлю і магілы продкаў як святыні і з пажаданнем, каб ніякая сіла не здолела гэтыя святыні парушыць і адняць.
Моцная асоба вызначаецца не толькі мэтамі і настойлівай упартасцю, з якой яна ідзе да мэты, але і… слабасцю. Пісьменнік надзяліў свайго героя як незвычайнай сілай, так і высокай эмацыянальнай культурай. Чалавека вызначае не толькі непахіснасць, воля, не толькі тое, з- за чаго ён радуецца, але і тое, над чым ён абліваецца слязьмі.
Тройчы ў рамане мы бачым Алеся, калі ён плача. Першы — калі слухаў песню Кагута; другі — калі глядзеў спектакль у прыгонным тэатры свайго дзеда і пасля якога папрасіў у яго вольную для таленавітай артысткі Гелены. Трэці — калі ў Вільні далучыўся не проста да «мудрасці кніжнай», але да духоўнай спадчыны свайго народа і быў ашаломлены яе багаццем. Асаблівае ўражанне і ўздзеянне на яго душу і свядомасць аказала кніга Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня…». Усе тры гэтыя моманты знакавыя, паваротныя і вызначальныя для Алеся, бо ў выніку іх ён умацаваўся ў каштоўнасцях, што ўжо былі ў яго душы, — над ім заззяла «высокае неба ідэала». Магчыма, менавіта ў такія моманты «слабасці» і выяўляецца сіла моцнай асобы.
Моцная асоба выяўляецца не толькі і не столькі пачуццямі, колькі ўчынкамі і справамі. Першым учынкам Алеся было нават не тое, з якой мужнасцю і цярпеннем вытрымліваў ён нагрузкі пасля дзядзькавання, гартуючы сябе для нялёгкага служэння Айчыне, чым здзіўляў нават суровага Вежу. Першы яго ўчынак, які сведчыў, што ён здольны не толькі ўбіраць у сябе дабро, але і аддаваць яго людзям, быў той, калі ён запатрабаваў: «Бацька! Дай Кагутам волю!» Гэтыя словы знакавыя для нашага героя, бо ён усведамляе сваё назначэнне на гэтай зямлі ў тым, каб ужо не прасіць, а даць людзям волю.
Наступным самым напружаным момантам у рамане з’яўляецца той, калі падлетак, а не дарослыя мужы, што стаялі побач, схапіў за руку раз’юшанага Кроера і ўратаваў Корчака ад жудаснай смерці.
I нарэшце акорднай і ў рамане, і ў жыццяпісе Алеся Загорскага з’яўляецца сцэна бойкі ў Святаянскіх мурах, выпісаная Караткевічам у лепшых традыцыях рыцарскіх раманаў. Рыцарам сумлення паўстае перад чытачом Алесь, калі не задумваючыся кідаецца ў бой з тымі, хто цынічна заявіў, што Беларусь — ніякая не краіна, а толькі фарпост паміж Захадам і Усходам, а яго мужыкі — ніякі не народ, а «гной» і быдла, здольнае толькі працаваць на гэтай зямлі і быць яе «гноем». Пісьменнік сцвярджае гэтым момантам тое, што калі чалавек здольны заступіцца за іншага і за святыні, не аддаць іх на ганьбаванне, то ён варты таго, каб называцца Чалавекам.
Здольнікам не толькі пачуцця, слова, хай сабе і мудрага, трапнага і аблічальнага, а здольнікам дзеяння, справы з’яўляецца герой Караткевіча. Толькі дзякуючы такім асобам народ перастане быць коласам пад сярпом грубай сілы, а стане коласам «пад сярпамі волі, радзімы, паўстання, бітвы». Трагічным будзе тое жніво: магчыма, каласы памруць, але «памруць, каб вырасла новая рунь». У аповесці «Зброя», якая з’яўляецца сюжэтным працягам «Каласоў…» і адначасова самастойным творам, зноў галоўны герой — Алесь Загорскі. Рыцарам сумлення і чалавекам справы зноў паўстае перад намі гэты герой.
I сюжэт, і лірычныя адступленні, і пейзажныя замалёўкі, і сама назва кнігі — «Сякера пры дрэве» — усё прадказвае, вяшчуе вялікую сечу і жорсткую расправу Мураўёва-вешальніка з удзельнікамі паўстання.
Узнаўляючы старонкі гераічнага і трагічнага мінулага нашай Бацькаўшчыны, сцвярджаючы ідэю пераемнасці і повязі пакаленняў, вяртаючы народу памяць, Уладзімір Караткевіч стварыў ідэал чалавека незвычайнай прыцягальнай сілы і ўздзеяння. Пісьменнік паказаў, якім павінен быць чалавек, жывучы на гэтай зямлі, што рабіць, каб яна заняла «свой пачэсны пасад між народамі». I ў тым найпершая заслуга Караткевіча.
Похожие статьи:
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч — Чазенія — ГДЗ
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч — Лісце каштанаў
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч — Кніганошы
Уладзімір Караткевіч → Творчасць Уладзіміра Караткевіча
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч — Дзікае паляванне караля Стаха — ГДЗ
Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палет-каў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва». «Вый-сце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звяза-нага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчы-най. Прадстаўнікі гэтага пакалення — Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі — павінны аб’яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта сялянс-кая зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з уд-зельнікамі паўстання.
Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэ-тым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не
канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару бела-рускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пача-так з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабод-на жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрым-лівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую ся-лянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраў-днага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.
Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантыч-ным, але і на рэальным светаўспрыманні.
Алесь вы-ступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалаве-ка, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не пры-ніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімва-лаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых спра-вах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.
Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэ-алам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў ста-ры Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не вы-падковае. Вежа — гэта нібы маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне. Нездарма дзед кажа, што «трошкі лепшы» за ўнука. Дзед навучыў Алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праў-дзе аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. I, пазнаючы гэту праў-ду жыцця, Алесь разумее, што здольны змяніць рэчаі-снасць, але яшчэ не ўсведамляе як. Гэты разрыў паміж здольнасцю і немагчымасцю ажыццявіць задуманае — яшчэ адна рыса героя рамантычнага характару. Разу-меючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы.
«Колас да коласа — сноп будзе», — кажуць у на-родзе. Загорскі ўсведамляе, што адзін ён — як колас у полі, што патрэбна вялікая сіла, каб зварухнуць ака-мянелыя пласты жыцця. Сустрэча з Каліноўскім нат-хніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ах-вяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае ад простага народа і ўзбагаціўшыся веданнем сапраўднай мінуўшчыны, герой уступае ў дарослае жыццё, выразна ўсведамля-ючы цяжкасці на шляху дасягнення выпакутаванай мэты.
- 1
- 2


Функция «чтения» служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!
Вобраз Алеся Загорскага ў рамане Каласы пад сярпом тваім
Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палет-каў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва». «Вый-сце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звяза-нага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчы-най. Прадстаўнікі гэтага пакалення — Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі — павінны аб’яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта сялянс-кая зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з уд-зельнікамі паўстання.Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэ-тым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не
канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару бела-рускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пача-так з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабод-на жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрым-лівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую ся-лянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраў-днага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантыч-ным, але і на рэальным светаўспрыманні.
Алесь вы-ступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалаве-ка, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не пры-ніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімва-лаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых спра-вах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэ-алам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў ста-ры Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не
- 1
- 2
Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы
Раман
Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад
сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя
падзеі нашай гісторыі, перадумовы
паўстання 1863—64 гг. Пісьменнік стварыў
яркі вобраз эпохі, якая дала свету і
нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных
барацьбітаў за волю. Маштабнасць
задумы твора бачна ўжо ў назве твора,
што мае сімвалічна-алегарычны сэнс.
Галоўны герой рамана Алесь Загорскі
разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як
каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая
сіла».
Матэрыялы
пра паўстанне на Беларусі ў 1863— 64 гг.
У. Караткевіч пачаў збіраць даўно, яшчэ
ў той час, калі навучаўся ў Кіеўскім
універсітэце. Работа над першай кнігай
твора была скончана ў сярэдзіне 60-х гг.
Чытачы ўспрынялі з’яўленне рамана вельмі
прыязна, аднак другая кніга так і не
была напісана аўтарам.
Першая
і другая часткі гістарычнага рамана
Ул. Караткевіча «Каласы пад сярпом
тваім» былі надрукаваны ў 1968 годзе.
«Задума,—
расказвае Ул. Караткевіч аб стварэнні
рамана,—з’явілася яшчэ тады, калі я быў
студэнтам Кіеўскага універсітэта.
Замест таго каб хадзіць на лекцыі —
сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі.
Паступова перад маімі вачыма паўставалі
прываблівыя постаці маіх продкаў —
мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод
іх—паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі
жыцця, змагаючыся за «нашу і вашу
свабоду». А потым дзядзька паказаў мне
на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя
падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі
людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым
закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне
расказаць аб іх подзвігу, зберагчы
памяць. Пачаў вывучаць архіўныя дакументы,
запісваць мясцовыя паданні. Спачатку
падзеі рамана былі лакалізаваны толькі
ў Прыдняпроўі. Потым прыйшлося пашырыць
рамкі, перакінуць з Прыдняпроўя «мосцікі»
ў Вільню, Пецярбург, Варшаву». І як
аказалася потым, «мосцікі» гэтыя былі
для аўтара аб’ектыўнай неабходнасцю.
Яны не толькі не знізілі ідэйна-эстэтычны
ўзровень рамана, а, наадварот, зрабілі
яго больш маштабным, пераканальным,
дапамаглі пісьменніку адлюстраваць
дух эпохі, зразумець гістарычныя
заканамернасці развіцця грамадства.
Мне
здаецца, што раман Ул. Караткевіча
«Каласы пад сярпом тваім» — гэта, бадай
што, першы ў сучаснай беларускай
літаратуры буйны шматпланавы, нават
панарамны, твор пра больш ці менш
аддаленае гістарычнае мінулае беларускага
народа. Аднаўляючы для чытачоў падзеі
больш чым стогадовай даўнасці, перыяд,
калі неабходнасць сялянскай рэформы
дыктавалася самім жыццём, Ул. Караткевіч
імкнуўся гістарычна падыходзіць да
асвятлення падзей 1863 г. Ён аналізаваў
іх сацыяльна-эканамічную сутнасць, іх
гістарычнае значэнне для лёсу беларускага
народа, іх уплыў на далейшае развіццё
нацыі. Сваю ўвагу пісьменнік канцэнтраваў
на наступных асноўных напрамках.
Па-першае, гэта прыход да паўстання 1863
года беларускага і польскага дваранства
(сюжэтная лінія прадстаўлена Загорскім,
Каліноўскім і Серакоўскім); па-другое,
перарастанне неасэнсаваных стыхійных
выступленняў сялян у арганізаваную
барацьбу супраць прыгнятальнікаў
(распрацоўка вобразаў тут вядзецца па
лініі Кагуты—Корчык); па-трэцяе, паказ
жыцця высокіх палітычных кругоў (галоўныя
дзеючыя асобы Валуеў, Мураўёў). А калі
дадаць, што ўсе лініі рамана ўзаемазвязаны
з рознымі сферамі жыцця герояў — побытам,
выхаваннем, вучобай, палітычным жыццём,
то можна яшчэ раз адчуць сілу мастацкай
глыбіні аўтара, яго разуменне філасофскай
сутнасці гістарычных падзей. Ул.
Караткевіч ішоў да паўстання 1863 года
праз даследаванне шляхоў сталення
галоўнага героя, яго асабістых адносін
да прыгоннага сялянства, мясцовых
дваран, яго інтымнага жыцця. Дзіцячыя
гады Алеся Загорскага ў ся-лянскай сям’і
Кагутоў, вучоба ў гімназіі і Пецярбургскім
універсітэце, знаёмства з Кастусём
Каліноўскім, нарэшце, кіраўніцтва
падрыхтоўкай паўстання ў Прыдняпроўі—усё
гэта штрыхі да стварэння вобраза героя
прывабнага, цэласнага, здольнага на
гераізм і самаахвярнасць у імя
народа.
Раман
«Каласы пад сярпом тваім» — эпічны,
маштабны, шматпланавы і шматпраблемны.
Акрамя праблем канкрэтна-гістарычных,
такіх, як выспяванне нацыянальнай
самасвядомасці народа, еднасці
шляхецка-рэвалюцыйнага і сялянскага
руху на Беларусь барацьбы народа за
сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне,
у творы пастаўлены цэлы шэраг праблем
агульначалавечых: пошуку сэнсу жыцця
і свайго месца ў жыцці, кахання і
сяброўства, узаемаадносін розных
пакаленняў.
Адна з асноўных праблем рамана —
выспяванне нацыянальнай свядомасці
народа. У адным з артыкулаў У. Караткевіч
пісаў: «Што адбылося ў сярэдзіне XIX
стагоддзя на нашай зямлі! Народ адчуў
сябе народам і ўзняўся на барацьбу за
свае нацыянальныя і сацыяльныя правы.
Згуртаванне народа, кансалідацыя нацыі,
ці не адзінае ў гэтым выратаванне?».
Гістарычны
раман патрабуе, каб побач з выдуманымі
героямі дзейнічалі рэальныя гістарычныя
асобы. Так, у рамане побач з будучым
кіраўніком паўстання Кастусём Каліноўскім
мы бачым маладога князя Алеся Загорскага.
Назва
твора сімвалічная. Праз глыбока
хрысціянскі вобраз каласоў і сярпа
аўтар імкнецца спасцігнуць сэнс існавання
чалавека, свайго народа, яго лёс,
неабходнасць будучага паўстання.
Назва рамана і яго дзвюх частак не
выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы
серп, зразае смерць з палеткаў жыцця.
Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму,
прадбачанне пісьменнікам трагічнага
«жніва». «Выйсце крыніц» — гэта
вытокі маладога пакалення, звязанага
крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй,
з Айчынай. Прадстаўнікі гэтага пакалення
— Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі
— павінны аб’яднаць, згуртаваць людзей,
павесці іх за сабой, каб кроплі народнага
гора паступова зліліся і ператварыліся
ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера
пры дрэве» — гэта сялянская зброя,
якая чакала свайго часу, і «зброя»
генерала-вешальніка Мураўёва, які
жорстка расправіўся з удзельнікамі
паўстання.
Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
Мифологическая цветовая символика в романе В.С. Короткевича «Каласы пад сярпом тваім»
| Библиографическое описание документа: | Иоскевич, Марина Михайловна Мифологическая цветовая символика в романе В.С. Короткевича «Каласы пад сярпом тваім» / М. М. Иоскевич // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2014. – № 2(159). – С. 6-9. |
|||||||||
| Авторы: | Иоскевич М. М. | |||||||||
| Ключевые слова: | Сотрудник ГрГУ, Караткевіч У., Цветообозначение, Мифологизмы | |||||||||
| URI документа:
(Используйте для цитирования и ссылки на документ) |
https://elib.grsu.by/doc/9088 | |||||||||
| Расположен в разделе: | Белорусская литература | |||||||||
|
Статистика по документу
Общее количество загрузок: 4671
