Сочинение про хатынь на белорусском языке

.Удых…Крык нованароджанага малога. Ён з’явіўся на святло, і адразу спрабуе абвясціць аб сваім нараджэнні

Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, змешчаны ў паўночна-усходняй частцы горада Нясвіжа Мінскай вобласці Беларусі.

«Чалавек жыве на зямлі, на сваей зямлі, на сваей малой радзіме. Мы жывем у

У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. І кожны ўлічвае сваю кропку гледжання аб

Парку, які носіць імя выдатнага беларускага паэта, да Другой Сусветнай вайны не было. На

Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» для мяне гэта быў цалкам незнаёмым творам, і я

ОТВЕТЫ

Гэта адбылося 22 сакавіка 1943 года. Азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і акружылі яе. Жыхары вёскі нічога не ведалі пра тое, што раніцай у 6 км ад Хатыні партызанамі была абстраляная аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападу забіты нямецкі афіцэр. Але ні ў чым не вінаватых людзей фашысты ўжо вынеслі смяротны прысуд. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага — старых, жанчын, дзяцей выганялі з хат і гналі ў калгаснае гумно. Прыкладамі аўтаматаў падымалі з ложка хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі і груднымі дзецьмі. Сюды прывялі семі Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сямі Казіміра і Алены Иотко, самаму маленькаму споўніўся толькі адзін год. У хлеў прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвага сынам Толікам. Леночка Яскевіч спачатку схавалася ў двары, а затым вырашыла надзейна схавацца ў лесе. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць бяжыць дзяўчынку. Тады адзін з фашыстаў кінуўся за ёй, дагнаўшы, расстраляў яе на вачах у зваряцелага ад гора бацькі. Разам з жыхарамі Хатыні ў хлеў прыгналі жыхара вёскі Юркавічы Антона Кункевіч і жыхарку вёскі Камена Крысціну Слонскую, якія апынуліся ў гэты час у вёсцы Хатынь.

Моё сачынне и мне поставили 10

49

Отв. дан
2018-10-05 00:00:00
Celune

   Гудуць званы. Гудуць журботна і сурова. Над светлымі бярозавымі гаямі, над задуменнымі барамі Лагойшчыны, над Беларуссю, над усёй зямлёю плыве народжаная мемарыяльнай бронзай мелодыя.
   І ў гэтай трывожнай і ўрачыстай мелодыі гучыць рэквіем і гімн. Рэквіем у памяць мільёнаў расстраляных, павешаных, закатаваных, спаленых жывымі. Гімн людзям, што не скарыліся, не сталі перад ворагам на калені, загінулі з імем Радзімы-маці на вуснах.
   Мерна і вечна адбіваюць хатынскія званы наказ будучым пакаленням, напісаны святою крывёю пакутнікаў: «Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму, і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі. Каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала».
   Хатынь… Тут жылі мірныя людзі. Шчырыя працаўнікі, здатныя да простай сялянскай працы. Вайна разбурыла ўсе мірныя планы, паламала лёсы, злавесным ценем навісла над кожнай хатай. Стракатаннем аўтаматаў і цяжкім стукам каваных ботаў уварвалася яна ў вёску Хатынь, што стаяла на ўзлессі, між пясчаных узгоркаў Лагойскага раёна.
   22 сакавіка 1943 года атрад карнікаў акружыў вёску. Усіх яе жыхароў – жанчын, старых і дзяцей – сагналі ў хлеў і падпалілі. Сто сорак дзевяць чалавек, сярод якіх семдзесят шэсць дзяцей, навечна ляглі ў адну брацкую магілу.
(205 слоў)

(Паводле буклета «Хатынь»)

Похожие статьи:

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч — Бусел над Хатынню

Пераказы → Званы Хатыні

Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў — Над спаленай вёскай

Пераказы → Званы памяці

Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі — Вечны сон, вечны звон

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.

Ванда Яскевіч – адна са 149 спаленых жыхароў (захавалася адзіная фатаграфія)

Гэта адбылося 22 сакавіка 1943 года. Азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і абкружылі яе. Жыхары вёскі нічога не ведалі аб тым, што раніцай за 6 км ад Хатыні партызаны абстралялі аўтакалону гітлераўцаў і ў выніку нападзення быў забіты нямецкі афіцэр. Але ні ў чым не павінным людзям фашысты ўжо вынеслі смяротны прысуд. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага – старых, жанчын, дзяцей — выганялі з хат і гналі ў калгаснае гумно. Прыкладамі аўтаматаў падымалі хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі дзецьмі і немаўлятамі. Сюды прывялі сем’і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сям’і Казіміра і Алены Іотка, самаму меншаму толькі споўніўся год. У гумно прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвым сынам Толікам. Леначка Яскевіч спачатку хавалася ў двары, а потым вырашыла пабегчы ў лес. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць дзяўчынку. Тады адзін з карнікаў кінуўся за ёю, дагнаў і расстраляў на вачах звар’яцелага ад гора бацькі. Разам з хатынцамі ў гумно трапілі Антон Кункевіч з Юркавічаў і Крысціна Слонская з Камена, якія ў гэты час знаходзіліся ў Хатыні.

Ні адзін дарослы не змог застацца незаўважаным. Толькі траім дзецям – Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні Яскевіч і Сашу Жалабковічу ўдалося схавацца ад гітлераўцаў.

Калі ўсе жыхары вёскі былі ў гумне, фашысты запёрлі дзверы, аблажылі будыніну саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўлянае гумно імгненна загарэлася. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі ратаваць іх. Пад націскам дзесяткаў чалавечых цел не вытрымалі і ўпалі дзверы. У ахопленым агнём адзенні, апанаваныя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей да 16— гадовага ўзросту. Вёска была разрабавана і спалена.

Дзве дзяўчыны — Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч – цудам змаглі выбрацца з палаючага гумна і дапаўзці да леса. Абгарэлых, ледзь жывых, іх падабралі жыхары вёскі Хварасцені Каменскага сельсавета. Але і гэта вёска хутка была спалена фашыстамі і абедзве дзяўчыны загінулі.

Жывымі засталіся толькі двое дзяцей – сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі. Разам з іншымі з палаючага гумна выбегла і Ганна Жалабковіч. Яна моцна трымала за руку сямігадовага сына Віцю. Смяротна параненая жанчына, падаючы, прыкрыла сына сабою. Дзіця з прастрэленай рукой праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў з вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу разрыўной куляй. Гітлераўцы палічылі яго мёртвым.
Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасля вайны хлопчыкі выхоўваліся ў дзіцячым доме ў г. п. Плешчаніцы

Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі — 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы, паранены, апрытомнеў позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго параненага сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі.

Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу “Хатынь” – «Няскораны чалавек».

Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, што сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую фашысты ажыццяўлялі на працягу ўсяго перыяда акупацыі. Сотні такіх трагедый адбыліся за тры гады акупацыі (1941 – 1944) на беларускай зямлі.


Шэсць чалавек прызнаны сведкамі хатынскай трагедыі: адзіны дарослы і пяцёра дзяцей.

Яскевіч Уладзімір Антонавіч – 1930 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом. Рамеснае вучылішча № 9. Токар.
Мінскі аўтазавод.
Служба ў арміі.
У 1952 годзе вярнуўся на аўтазавод. Прайшоў шлях ад токара да майстра цэха. У 1993 годзе выйшаў на пенсію.
Жыў у в. Казыры Лагойскага раёна.
Памёр у 2008 годзе.

(Злева направа) В.А. Яскевіч, В.А. Жалабковіч, С.А.Фіохіна (Яскевіч) на мемарыяльным комплексе “Хатынь”. 1985 г.

Яскевіч (Фіохіна) Сафія Антонаўна – 1934 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15.
г. Мінск. Паштовае аддзяленне, тэлеграфіст.
На пенсіі.
Жыве ў Мінску. Мае двух сыноў і ўнучку.

Жалабковіч Віктар Андрэевіч – 1934 г.н., в.Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Рамеснае вучылішча. Фармоўшчык-ліцейшчык.
Станкабудаўнічы завод.
Служба ў арміі.
Вярнуўся на завод.
Закончыў вячэрняе аддзяленне БПІ па спецыяльнасці інжынер-механік. З 1976 года ў КБТЭМ.
На пенсіі. Жыве ў Мінску. Мае дачку, унучку.

Жалабковіч Аляксандр Пятровіч – 1930 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Ваеннае вучылішча. Ваенная акадэмія.
Служба ва Узброеных сілах.
Падпалкоўнік запасу. Памёр у 1994 годзе.

Бараноўскі Антон Іосіфавіч – 1930 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Жыў у Мінску. Трагічна загінуў у 1969 годзе.

Камінскі Іосіф Іосіфавіч – 1887 г.н.
Пасля вайны жыў у в. Казыры. Да апошніх дзён жыцця прыходзіў у Хатынь.
Памёр у 1973 годзе.
Пахаваны ў Лагойску.


Зацверджана
рашэннем выканкома райсавета
дэпутатаў працоўных 26 мая 1969 г.

А К Т

26 мая 1969 года, г. п. Лагойск

Камісія ў складзе: Скорага П.П. – старшыня камісіі, нам. старшыні выканкома раённага Савета дэпутатаў працоўных; члены камісіі: Селіванава М.Е. – пракурор раёна, Шэвель А.А. – заг. аддзела прапаганды і агітацыі РК КПБ, Ягорава М.Ф. – архітэктар раёна, Саўрыцкі Б.І. – раённы інспектар дзяржстатыстыкі, сумесна з жыхарамі спаленай нямецка-фашысцкімі акупантамі в. Хатынь, якія засталіся жывымі, зрабілі ўдакладненне даты спалення вёскі Хатынь і колькасці спаленых жыхароў.

У ходзе праверкі ўстаноўлена наступнае:

1. Вёска Хатынь была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі 22 сакавіка 1943 года ў 14.00. Спалена 26 хат з надворнымі пабудовамі. Усе жыхары былі сагнаны ў калгаснае гумно, якое было абліта гаручай сумессю і падпалена. Тых, хто спрабаваў выратавацца, расстрэльвалі.

2. Усяго спалена 149 (сто сорак дзевяць) мірных савецкіх жыхароў:

    1. Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 года)
    2. Жалабковіч Ганна Вікенцьеўна (1905 года)
    3. Жалабковіч Сцяпан (1928 года)
    4. Жалабковіч Ганна (1929 года)
    5. Жалабковіч Сафія (1933 года)
    1. Жалабковіч Пётр Антонавіч (1898 года)
    2. Жалабковіч Сцепаніда Аляксееўна (1903 года)
    3. Жалабковіч Вольга (1928 года)
    4. Жалабковіч Станіслаў (1929 года)
    5. Жалабковіч Раіса (1932 года)
    6. Жалабковіч Лідзія (1934 года)
    1. Жалабковіч Раман Сцяпанавіч (1881 года)
    2. Жалабковіч Сцепаніда Іванаўна (1892 года)
    3. Жалабковіч Віктар (1933 года)
    4. Жалабковіч Галіна (1935 года)
    1. Бараноўскі Іосіф Іванавіч (1899 года)
    2. Бараноўская Ганна Вікенцьеўна (1906 года)
    3. Бараноўскі Мікалай (1928 года)
    4. Бараноўскі Станіслаў (1929 года)
    5. Бараноўскі Уладзімір (1931 года)
    6. Бараноўскі Генадзь (1932 года)
    7. Бараноўская Леаніда (1932 года)
    8. Бараноўская Марыя (1933 года)
    9. Бараноўская Сафія (1934 года)
    10. Бараноўская Алена (1936 года)
    1. Навіцкі Аляксандр Раманавіч (1896 года)
    2. Навіцкая Аляксандра (1901 года)
    3. Навіцкі Леанід (1928 года)
    4. Навіцкі Яўген (1930 года)
    5. Навіцкая Марыя (1932 года)
    6. Навіцкая Ганна (1934 года)
    7. Навіцкі Канстанцін (1938 года)
    8. Навіцкі Антон (1939 года)
    9. Навіцкі Міхаіл (1941 года)
    1. Бараноўская Сафія (1895 года)
    2. Бараноўская Ванда (1918 года)
    3. Бараноўская Ганна (1926 года)
    4. Бараноўскі Мікалай (1937 года)
  1. Хата згарэла без жыхароў.
    1. Жыдовіч Савелій Казіміравіч (1905 года)
    2. Жыдовіч Алена Антонаўна (1908 года)
    3. Жыдовіч Сцяпан (1931 года)
    4. Жыдовіч Казімір (1933 года)
    5. Жыдовіч Адам (1934 года)
    6. Жыдовіч Мікалай (1935 года)
    7. Жыдовіч Вячаслаў (1936 года)
    8. Жыдовіч Міхаіл (1938 года)
    9. Жыдовіч Марыя Антонаўна (1883 года)
    1. Камінскі Іван Іосіфавіч (1892 года)
    2. Камінская Вольга Антонаўна (1896 года)
    3. Камінскі Вячаслаў (1924 года)
    4. Камінская Марыя (1928 года)
    5. Камінскі Станіслаў (1932 года)
    6. Камінская Аня (1933 года)
    7. Камінская Юзэфа (1938 года)
    1. Камінская Адэля (1890 года)
    2. Камінская Ядвіга (1922 года)
    3. Камінскі Адам (1928 года)
    4. Камінскі Міхаіл (1930 года)
    5. Камінская Віля (1932 года)
    6. Кункевіч Антон (1912 года)
    1. Жалабковіч Іван Іванавіч (1904 года)
    2. Жалабковіч Сафія Антонаўна (1907 года)
    3. Жалабковіч Уладзімір (1922 года)
    4. Жалабковіч Лена (1933 года)
    5. Жалабковіч Леаніда (1939 года)
    6. Жалабковіч Міхаіл (1941 года)
    7. Жалабковіч Марыя (1885 года)
    8. Яскевіч Іван Антонавіч (1904 года)
    9. Яскевіч Юлія Іванаўна (1913 года)
    10. Яскевіч Сафія (1933 года)
    11. Яскевіч Алена (1935 года)
    12. Яскевіч Аня (1939 года)
    13. Яскевіч Міхаіл (1941 года)
    1. Іотка Казімір Феліксавіч (1896 года)
    2. Іотка Алена Сцяпанаўна (1898 года)
    3. Іотка Марыя (1925 года)
    4. Іотка Альберт (1928 года)
    5. Іотка Станіслава (1931 года)
    6. Іотка Дамінік (1936 года)
    7. Іотка Рэгіна (1937 года)
    8. Іотка Сцяпан (1939 года)
    9. Іотка Юзэфа (1941 года)
    1. Жалабковіч Ефрасіння Іванаўна (1883 года)
    2. Жалабковіч Іосіф (1904 года)
    3. Жалабковіч Вольга (1909 года)
    1. Іотка Іван Аляксандравіч (1904 года)
    2. Іотка Анастасія Сцяпанаўна (1908 года)
    3. Іотка Казімір (1935 года)
    4. Іотка Юзэфа (1939 года)
    1. Рудак Марыя Іванаўна (1898 года)
    2. Мірановіч Сцепаніда Кліменцьеўна (1875 года)
    1. Дражынская Юзэфа Антонаўна (1911 года)
    2. Дражынская Валянціна (1933 года)
    3. Дражынская Міхаліна (1938 года)
    4. Доўгель Антон Антонавіч (1888 года)
    5. Доўгель Барыс (1933 года)
    1. Мірановіч Іосіф Іосіфавіч(1899 года)
    2. Мірановіч Фёкла Мікалаеўна (1901 года)
    3. Мірановіч Ніна (1925 года)
    4. Мірановіч Фёдар (1934 года)
    5. Мірановіч Пётр (1937 года)
    6. Мірановіч Васіль (1940 года)
    7. Мірановіч Алена (1941 года)
    1. Карабан Канстанцін Усцінавіч (1897 года)
    2. Карабан Марыя (1900 года)
    3. Карабан Леакадзія (1928 года)
    4. Карабан Надзея (1933 года)
    5. Карабан Канстанцін (1939 года)
    1. Федаровіч Ганна Сідараўна(1892 года)
    1. Карабан Пётр Васільевіч (1914 года)
    2. Карабан Алена Гаўрылаўна (1925 года)
    1. Карабан Юлія Амбросіеўна (1878 года)
    2. Карабан Іосіф (1918 года)
    3. Карабан Марыя (1923 года)
    4. Карабан Ганна (1923 года)
    5. Карабан Віктар (1925 года)
    6. Карабан Уладзімір (1941 года)
    1. Яскевіч Антон Антонавіч (1896 года)
    2. Яскевіч Алена Сідараўна (1895 года)
    3. Яскевіч Віктар (1922 года)
    4. Яскевіч Ванда (1923 года)
    5. Яскевіч Вера (1924 года)
    6. Яскевіч Надзея (1934 года)
    7. Яскевіч Уладзіслаў (1936 года)
    8. Яскевіч Толік (7 тыдняў)
    1. Рудак Сцепаніда Антонаўна (1898 года)
    2. Рудак Зінаіда (1925 года)
    3. Рудак Аляксандр (1932 года)
    4. Рудак Рэгіна (1934 года)
    5. Рудак Антон (1938 года)
    1. Рудак Іосіф Іванавіч (1874 года)
    2. Рудак Праскоўя Іванаўна (1877 года)
    3. Рудак Міхаіл Іосіфавіч (1905 года)
    4. Рудак Хрысціна (1912 года)
    5. Рудак Сафія (1938 года)
    6. Рудак Хрысціна (1940 года)
    1. Федаровіч Іосіф Сідаравіч (1889 года)
    2. Федаровіч Петрунеля Амбросіеўна (1894 года)
    3. Федаровіч Марыя (1922 года)
    4. Федаровіч Антон (1925 года)
    5. Федаровіч Іосіф Іосіфавіч (1913 года)
    6. Федаровіч Юлія Антонаўна (1913 года)
    7. Федаровіч Кацярына (1938 года)
    8. Федаровіч Аня (1940 года)
    1. Клімовіч Антон Максімавіч (1890 года)
    2. Клімовіч Юлія (1922 года)
    3. Клімовіч Антон (1926 года)
    4. Слонская Хрысціна Максімаўна (1895 года)
    5. Сакалоўскі Пётр Лявонавіч (1933 года)

Старшыня камісіі П. Скоры

Члены камісіі
М. Селіванаў
А. Шэвель
М. Ягорава
Б. Саўрыцкі

Гэта адбылося 22 сакавіка 1943 года. Азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і акружылі яе. Жыхары вёскі нічога не ведалі пра тое, што раніцай у 6 км ад Хатыні партызанамі была абстраляная аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападу забіты нямецкі афіцэр. Але ні ў чым не вінаватых людзей фашысты ўжо вынеслі смяротны прысуд. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага — старых, жанчын, дзяцей выганялі з хат і гналі ў калгаснае гумно. Прыкладамі аўтаматаў падымалі з ложка хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі і груднымі дзецьмі. Сюды прывялі сем’і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сям’і Казіміра і Алены Иотко, самаму маленькаму споўніўся толькі адзін год. У хлеў прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвага сынам Толікам. Леночка Яскевіч спачатку схавалася ў двары, а затым вырашыла надзейна схавацца ў лесе. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць бяжыць дзяўчынку. Тады адзін з фашыстаў кінуўся за ёй, дагнаўшы, расстраляў яе на вачах у звар’яцелага ад гора бацькі. Разам з жыхарамі Хатыні ў хлеў прыгналі жыхара вёскі Юркавічы Антона Кункевіч і жыхарку вёскі Камена Крысціну Слонскую, якія апынуліся ў гэты час у вёсцы Хатынь.

Моё сачынне и мне поставили 10

Скульптуры, помнікі, мемарыялы

Назву беларускай вёскі Хатынь ведаюць ва ўсім свеце, хоць цяпер яе ўжо не існуе, бо жыццё гэтага селішча трагічна скончылася 22 сакавіка 1943 года. Вёска не была пакінута жыхарамі, а загінула разам з людзьмі і ніколі не паўстане з попелу зноў.

Гібелі гэтай і іншых беларускіх вёсак, смерці кожнага чацвёртага беларуса ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны адкрыты ў 1969 годзе мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Сам комплекс з’яўляецца прыкладам гарманічнага сплаву мастацтваў, што не мае сабе роўных у свеце па ўплыве на наведвальнікаў. Увасабленне духу глыбокага смутку і вечнай памяці, знак велічы і трагічнай гераічнасці — вось што такое «Хатынь».

Гэта было ў сакавіку 1943 года

Гітлераўцы і іх азвярэлыя найміты-памагатыя, у адплату за згубу ў страляніне з партызанамі некалькіх салдатаў і афіцэра нямецкага войска, сабралі ў адрыне Хатыні ўсіх жыхароў вёскі, а потым падпалілі яе. Гэта звалася ў іх «калектыўнай карай», калі мірныя жыхары гінулі жывымі ў агні цэлымі сем’ямі. У некаторых сем’ях было па сем-дзевяць дзяцей, на руках аднагадовыя і паўгадовыя немаўляты.

26 гаспадарак было ў Хатыні. 149 жыхароў згарэлі, з іх каля 70 дзяцей. Выжылі два хлапчука, якія схаваліся ў лесе да падпалу, дзве дзяўчыны, якія выбраліся з агню (яны потым загінулі ў іншай вёсцы, што дала параненым прытулак), два пацярпелых у агні хлопчыка — аднаго прыкрыла сабой маці, якая гінула, іншы, паранены, быў прыняты ворагамі за труп.

Выжыў таксама адзін дарослы — Іосіф Камінскі. Ён ачнуўся, калі карнікі ўжо пайшлі. Прахапіўся, каб сутыкнуцца з іншай трагедыяй — знайсці сярод згарэлых цяжка параненага адзінага сына. Знясілены бацька ўзяў сына на рукі ў сляпой надзеі выратаваць ад няўхільнага. Але сын неўзабаве сканаў на яго руках.

Такі гаротны акорд завяршае аповед пра вёску і пачынае аповед пра мемарыял «Хатынь».

Мемарыял «Хатынь»

Бронзавая шасцімятровая скульптура «Непакорны чалавек» — гэта адначасна і Камінскі, які выносіць з папялішча свайго паміраючага сына, і знак усяго народа, што страціў сыноў і дачок, які прынёс на алтар перамогі многія і многія жыцці. І разам х тым выжыў, які паўстаў і захаваў памяць пра тых, хто загінуў. Гэта цэнтр мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Аўтары комплексу — творчы калектыў: Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Селіханаў.

Мемарыяльны комплекс ушанаваў памяць пра сотні вёсачак, падобных Хатыні, спаленых і неадроджанных. Іх назвы высечаны на сцяне смутку, мокіглках знішчаных з твару зямлі вёсак Беларусі.

Гэта адначасова помнік згарэлых і адроджаных вёсак. Два Дрэвы Жыцця з іх назвамі падымаюць свае галіны да неба — гэта таксама частка мемарыяла.

А сама беларуская «вёска» ўвасоблена ў вуліцы, выбрукаванай шэрым, як попел, каменем. На месцы падворкаў — абеліскі. На месцы гібелі людзей — сімвалічныя рэшткі адрыны з чорнага каменя. Расколаты дах, гарыць вечны агонь. Помняць зямля і людзі пра загінулых.

Адклікаецца слёзным рэхам у душы звон званоў з кожнага былога падворка. Раз на паўхвіліны з настойлівасцю метранома, са скаргай і заклікам гучыць іх перазвон. Яшчэ адна выразная рыска, мастацкае рашэнне.

Небывалы боль і спачуванне пасяляецца ў душы ад разумення высечанага на камені звароту мёртвых да жывых:

«Людзі добрыя, помніце…»

І спее ў душы надзея, што сапраўды, як і заклікаюць ушанаваныя ў звароце радкі, ніколі і нідзе ў агні пажараў жыццё не памрэ!

Карта месцазнаходжання

Экскурсіі

22 сакавіка 1943 года нацысты знішчылі беларускую вёску Хатынь. Зажыва згарэлі ў агні і былі расстраляныя 149 чалавек — старыя, жанчыны і 75 дзяцей да 16 гадоў. Самыя малодшыя ахвяры — грудныя дзеці…

У гэты дзень у мемарыяльным комплексе “Хатынь” асабліва мнагалюдна. Хатынь — вечная памяць і непазбыўны смутак Беларусі. Таму што Хатынь — гэта ўвасабленне і сімвал перанесеных пакут, якія дасталіся беларускай зямлі і народу ў чорныя гады гітлераўскай акупацыі. У гэтыя дні і моладзь, і людзі старэйшага ўзросту ўсе разам успамінаюць страшныя падзеі 72-гадовай даўнасці. Здавалася б, столькі гадоў прайшло! А ўсведамленне жаху, які захліснуў калісьці гэтую непрыкметную лясную вёсачку, дагэтуль халодзіць сэрцы. Паводле далёка не поўных дадзеных, на тэрыторыі Беларусі гітлераўцы знішчылі звыш 1,4 мільёна грамадзян — у канцлагерах, гета, у спаленых вёсках і разбомбленых, расстраляных дамах…

Летась да 70-годдзя вызвалення Беларусі ў серыі “Архіў, гісторыя, памяць” выйшлі два зборнікі архіўных дакументаў і матэрыялаў — “Хатынь. Трагедыя і памяць”, дзе сабраны практычна ўсе выяўленыя на сёння дакументы аб знішчэнні вёскі ды яе жыхароў, і “Хатынскі некропаль”, які сабраў падрабязныя звесткі пра беларускія вёскі, што раздзялілі горкі лёс Хатыні. Кнігі падрыхтавалі і выпусцілі сумесна дэпартамент па архівах і справаводстве Мінюста, Нацыянальны архіў, Цэнтральны архіў КДБ, Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

Трагедыя

22 сакавіка 1943 года два ўзводы 1-й роты 118-га паліцэйскага ахоўнага батальёна, накіраваныя для аднаўлення пашкоджанай партызанамі сувязі паміж Плешчаніцамі і Лагойскам, трапілі ў засаду, арганізаваную партызанскім атрадам “Мсцівец”. У перастрэлцы, якая завязалася, партызаны забілі шэф-камандзіра роты гаўптмана Ганса Вельке, дарэчы, “любімчыка фюрара” і алімпійскага чэмпіёна, і дваіх паліцэйскіх, некалькіх карнікаў ранілі. Для праследавання партызан на дапамогу прыбылі каты з батальёна СС Дырлевангера. Ахвярай іх бесчалавечнай, жудаснай помсты і стала Хатынь.

Боль

…Хавалі астанкі хатынцаў на трэці дзень пасля трагедыі. На магіле ўстанавілі тры крыжы. Яны яшчэ доўга стаялі пасля вайны, ахоўваючы і асвячаючы памяць знішчаных людзей. Затым з’явіўся сціплы абеліск у выглядзе традыцыйнай драўлянай піраміды з чырвонай зоркай. У 1964 годзе — гіпсавы помнік “Тужлівая маці”. А 5 ліпеня 1969 года ўрачыста адкрыўся мемарыял “Хатынь”. Аўтары — беларускія архітэктары Ю. Градаў, У. Занковіч, Л. Левін і скульптар, народны мастак БССР С. Селіханаў.

Напэўна, гэта самы першы архіў­ны дакумент па Хатыні. “Акт жыхароў в. Селішча Каменскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці аб спаленні в. Хатынь і яе насельніцтва” датаваны 25 сакавіка 1943 года. Сем чалавек з вёскі Селішча склалі яго ў прысутнасці партызан: пра тое, што “22 сакавіка вышэйуказанага года нямецкія каты напалі на суседнюю вёску Хатынь і спалілі ўсе будынкі. Жыхары вёскі Хатынь у колькасці 150 чалавек былі па-зверску закатаваныя і спаленыя”…

Але перад тым з’явіліся іншыя дакументы, якія і пралажылі крывавы хатынскі след.

З загада начальніка аператыўнага штаба паліцыі бяспекі і СД рэйхскамісарыята Остланд аб арганізацыі барацьбы з партызанамі ў генеральным камісарыяце Беларусі. 18 лістапада 1942 г., г. Мінск.



“…Па даручэнні ўпаўнаважанага рэйхсфюрара СС па барацьбе з бандамі партызан обергрупенфюрар СС Бах прадастаўляе кіраўніку каманды СД права вырашаць — спальваць вёскі ці не, знішчаць або эвакуяваць іх насельніцтва… Прыступім да выканання цяжкіх паліцэйскіх задач, натхнёныя імкненнем ачысціць генеральны камісарыят Беларусі ад банд партызан і супакоіць увесь гэты раён.

Штандартэнфюрар СС доктар Піфрайдэр”.

Праз некалькі месяцаў “супакаенне” па-піфрайдараўску чорнай заслонай накрыла Хатынь. Нацысцкае “памірэнне” — асаблівае, яно паходзіць ад слова “паміраць”…

Паказанні сведкі

Іосіф Іосіфавіч Камінскі, хатынец 1887 года нарджэння. У яго загінула чацвёра дзяцей і жонка.

“…Калі я прыйшоў у свіран, там ужо было чалавек 10, у тым ліку мая сям’я. Я яшчэ запытаў, чаму яны неадзетыя, на што мая жонка Адэлія і дачка Ядвіга адказалі, што іх карнікі раздзелі. Людзей працягвалі зганяць у гэты свіран, і ён праз непрацяглы час быў зусім запоўнены, што нават нельга падняць рук. Памер свірна 12х6… Са свірна, калі адчынялі дзверы і заганялі людзей, было відаць, што многія дамы ўжо гарэлі. Я зразумеў, што нас будуць расстрэльваць, і сказаў жыхарам, якія знаходзіліся побач са мной у свірне: “Маліцеся Богу, таму што тут памруць усе”. …У свіран былі сагнаныя мірныя жыхары, сярод іх шмат малых дзяцей і нават немаўлят, а астатнія — у асноўным жанчыны, старыя. …Я са сваім 15-гадовым сынам Адамам апынуўся каля сцяны, забітыя падалі на мяне, яшчэ жывыя людзі мітусіліся ў агульным натоўпе, нібыта хвалі, лілася кроў з параненых і забітых. Абваліўся палаючы дах, страшнае, дзікае выццё людзей яшчэ больш узмацнілася. Пад ім людзі, якія гарэлі жыўцом, так крычалі і варочаліся, што гэты дах прама-такі кружыўся. Мне ўдалося з-пад трупаў і людзей, якія гарэлі, выбрацца і дапаўзці да дзвярэй. …Карнік, які стаяў ля дзвярэй свірна, з аўтамата стрэліў па мне. Мой сын Адам, абгарэўшы, невядома як выскачыў са свірна, але за метраў 10 ад яго пасля выстралаў упаў. Я, паранены, каб не страляў болей па мне карнік, ляжаў без руху… Каля свірна ляжала шмат забітых і абгарэлых людзей. …Неўзабаве я пачуў сігнал да ад’езду карнікаў, а калі яны трошкі ад’ехалі, мой сын Адам, які ляжаў непадалёк ад мяне прыкладна за метры тры, паклікаў мяне да сябе, каб выцягнуць яго з лужыны. Я падпоўз, прыпадняў яго, але ўбачыў, што ён перарэзаны кулямі папалам. Мой сын Адам яшчэ паспеў спытаць: “А ці жывая маці?” — і тут жа памёр”.

Уладзімір Веліхаў

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Сочинение про хатынь на английском языке
  • Сочинение про хатынь без срока давности
  • Сочинение про хатынь 6 класс
  • Сочинение про хаски 2 класс
  • Сочинение про характеристику мамы

  • Добавить комментарий

    ;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: